Усяго патроху11

Рэтра-цягнік будзе курсіраваць паміж Гроднам і Парэччам

Беларуская чыгунка распрацоўвае праект гісторыка-турыстычнага комплексу на ўчастку Гродна — Парэчча, паведамілі ў прэс-службе БЧ. Менавіта тут у 1851–1862 гадах быў пабудаваны першы чыгуначны ўчастак у Беларусі.

Асаблівасцю музея пад адкрытым небам стане з’яўленне рэтра-цягніка. У яго будуць уваходзіць 4 вагоны першага, другога і трэцяга класаў, прычэпленыя да паравоза. Вагоны, нягледзячы на стылізацыю пад даўніну, будуць аснашчаныя паводле апошняга слова тэхнікі. На сценах будуць размешчаны тэлевізійныя экраны. Для зручнасці пасажыраў прадугледжаны кандыцыянеры і вакуумны туалет. Спецыялісты працуюць ужо з архівамі чыгункі, каб узнавіць вагоны канца XIX — пачатку XX ст. Выпусціць іх узяліся Мінскі і Гомельскі вагонарамонтныя заводы.

Паравозы ў рэтра-цягніка будуць двух тыпаў: на вадкім і цвёрдым паліве. Яны будуць мяняцца ў залежнасці ад насычанасці экскурсійнай праграмы пасажыраў. Калі турысты захочуць адчуць рамантыку работы качагара, ім прадаставяць паравоз на цвёрдым паліве.

Усе ахвотныя змогуць самастойна закінуць некалькі шуфляў вугалю ў топку паравоза і сфатаграфавацца.

У Парэччы пасажыраў будзе чакаць фота на сувеніры і дыплом качагара.

У час руху цягніка экскурсавод раскажа пасажырам аб гісторыі Беларускай чыгункі і аб архітэктурных помніках Гродзенскай вобласці. Акрамя таго, пасажыры змогуць паглядзець гістарычныя фільмы і фатаграфіі, паслухаць музыку.

Па маршруце рэтра-цягніка плануецца адрэстаўраваць і ўзнавіць чыгуначную інфраструктуру канца XIX — пачатку XX стагоддзя: ад станцый і вадакачак да фанарных слупоў і званоў на платформах. Увесь абслуговы персанал будзе адзеты ў стылізаваную пад даўніну форму.

На станцыі «Гродна» будзе пабудаваны музей чыгуначнага транспарту. На станцыі «Парэчча» плануецца пабудаваць амфітэатр для выступлення аркестра, дзіцячую пляцоўку, пункты харчавання, сувенірныя магазіны. Стаянка цягніка на канцавой станцыі будзе прадаўжацца некалькі гадзін. Пасля рэтра-цягнік будзе дастаўляць турыстаў назад у Гродна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма9

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу19

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны9

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна39

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй4

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма9

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць