Улада

Уладзімер Някляеў. Знакі прыпынку.

Старацца казаць праўду, старацца пісаць праўду… А як бы гэта і казаць, і пісаць праўду, не стараючыся?..

* * *

Мы з братам спазьніліся…

У бальнічнай палаце стаялі шэсьць жалезных ложкаў, і на пяці ложках ляжалі хворыя жанчыны, а шосты быў пусты, зусім пусты, зь яго нават матрац зьнялі, праз драцяную сетку віднелася пафарбаваная драўляная падлога, пад ложкам нявытаптаная, таму нібыта гусьцей пафарбаваная, чым пасярод палаты, дзе мы застылі, дапытліва пазіраючы на хворых старых жанчын, у якіх не было пра што пытацца, бо ўсё відавочна. Але я ўсё ж спытаўся: «А дзе Настасься Іванаўна?..» І пяцёра хворых старых жанчын неяк пасьпешліва, адна перад адной, я ніколі не забуду гэты хворы, старэчы хор, на розныя галасы прапелі, прамармыталі: «Памерла… памерла… памерла… памерла… памерла…»

Маці ляжала ў трупярні адна — зусім голая на высокай, мне па пояс, кушэтцы. Зрадзела-пасівелыя валасы, абветраны, сьнегам шэрпаны і сонцам палены твар, спрацаваныя, у вузлах і зморшчынах рукі, стаптаныя на падэшвах, стрэсканыя ногі і — ад грудзей па калені — гладкае-гладкае, белае-белае, маладое-маладое, яшчэ цёплае цела. Недагладжанае, недапешчанае, недалашчанае…

Мы купілі ёй самую прыгожую, якую толькі знайшлі ў Смаргоні, сукенку. Пры жыцьці пра такую яна і ня марыла.

Пры жыцьці, калі я пытаў: «Што падарыць табе на дзень нараджэньня?» — кожны раз адказвала: «А ты дай мне якую капейчыну, я сама сабе куплю што-небудзь…» І купляла парсючкоў. Каб вазіць мне і брату кілбасы, вяндліну… Цягала і цягала ў Менск тое мяса разам з трохлітровікамі марынаваных гуркоў, памідораў. Прыяжджала з такімі клункамі, што не падняць. Калі мы казалі ёй, каб не гарбела, не цягала, бо ўсё ў крамах ёсьць, слухала, галавой ківаючы: «Ёсьць — і дзякуй Богу…»

Аднойчы, не паддаўшыся на яе хітрыкі з капейчынай, за якую сама сабе яна што-небудзь купіць, я завёў яе ў смаргонскую краму і купіў ёй футра. Назаўтра, калі мы справілі дзень яе нараджэньня і зьехалі, яна пайшла на кірмаш, прадала футра і купіла парсючкоў…

Днём ёй не было калі, а ўвечары, пакуль вочы бачылі, яна чытала… Беларускія кнігі, расейскія, польскія… Яе зьдзіўляла, што людзі ўсё пішуць і пішуць, калі ўжо ёсьць Сьвятое пісаньне, — і ёй цікава было: што ж яшчэ нехта можа прыдумаць, апроч таго, што прыдумаў Бог?

Траціну жыцьця прарабіла яна бухгальтаркай у канторы машынна-трактарнай станцыі і расказвала майму малодшаму брату казку пра чарцяня зь іменем Бухгальтар, якое прыдумала бухгальтэрыю.

Бацька быў хворы на рак, сам ужо не ўставаў, і мы не казалі яму, што маці памерла, пакуль не прывезьлі яе дахаты ў труне. Вывелі яго, каб разьвітаўся, у пакой, дзе яна ляжала, і ён схіліўся да яе і спытаў, зь ёй жыцьцё пражыўшы: «Хто гэта?..» І я да сёньня — грудзьмі і сьпінай — помню, як працяло, наскрозь пранізала мяне гэтае, здавалася б, амаль вар’яцкае пытаньне.

Мы пахавалі маці ў Крэве, дзе яна нарадзілася і куды хацела вярнуцца на вечны спачын — да бацькоў, да дзядоў, да продкаў… Побач зь ёю пакінулі месца для бацькі.

Бацькавы продкі — на беразе Волгі, там ягоныя крэўныя магілы, і ён, ужо памёршы, не хацеў класьціся ў Крэве. Гэтак упарціўся, што, калі мы з братам везьлі яго ў труне зь Менску, спыняў нас, не даваў ехаць машыне, глушыў і глушыў, як спрактыкаваны мэханік, матор. Потым ён ляжаў, зьнясілены змаганьнем, у тым жа пакоі, у якім ляжала нядаўна маці, і я, стоячы на тым жа месцы, на якім ён разьвітваўся зь ёю, пытаўся, над труной схіляючыся: «Хто гэта?..»

…Некалі мы схіляліся з маці над хуткаплыннай вадой рэчкі Краўлянкі, адбіваліся ў ёй разам зь небам і аблокамі, і маці пыталася ў мяне, малога, на мой адбітак паказваючы: «Хто гэта?.. Ну, скажы, хто?..» Я кідаў у ваду, у неба з аблокамі камень — і ў кружным рабіньні на вадзе не ставала нікога.

* * *

Актрыса Ранеўская тэлефануе раніцой паэтцы Ахматавай і кажа, што ёй сьніўся Пушкін.

— Зараз жа еду, — адказвае Ахматава.

Калі мроіць нейкую супольнасьць, трызьніць нейкім (паэтавым над побытавым) узроўнем адносін, дык гэтакім.

* * *

Старацца казаць праўду, старацца пісаць праўду… А як бы гэта і казаць, і пісаць праўду, не стараючыся?..

Каментары

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках12

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць