Гісторыя11

Знішчаных у Беларусі габрэяў нацысты хацелі замяніць галандскімі фермерамі

Галандскія пасяленцы скіраваліся да акупаваных ўсходнееўрапейскіх зямель на заклік Нацыянальна-сацыялістычнага руху (NSB).

Падчас Другой сусветнай вайны нацысты хацелі перасяліць на месца знішчаных у Беларусі габрэяў галандскіх фермераў-каланізатараў і нават апрабавалі новую тактыку на акупаваных Украіне і Літве.
Пра гэта сведчыць новае сенсацыйнай даследаванне доктара Джэральдыны ван Фрэйтаг Драбэ Кунцэль з універсітэта Утрэхта (Нідэрланды), піша ізраільская газета Haaretz.

5 тысяч асаднікаў

Галандскія пасяленцы скіраваліся да акупаваных ўсходнееўрапейскіх зямель на заклік Нацыянальна-сацыялістычнага руху (NSB) — пранацысцкай партыі, якая прыйшла да ўлады ў Галандыі пасля акупацыі краіны нацыстамі ў 1940 годзе.

Рэч у тым, што немцы лічылі галандцаў, а таксама народы Паўночнай Еўропы «сапраўднымі арыйцамі», амаль роўнымі ім самім у расавай іерархіі. Аднак Галандыя стала адзінай акром Нямеччыны краінай, што заклікала сваіх грамадзян каланізаваць захопленыя землі.

Паводле ван Фрэйтаг Драбэ Кунцэль, з 1942 па 1945 гады ў акупаваныя нацыстамі Украіну і Літву прыехалі каля пяці тысяч фермераў-асаднікаў з Галандыі. Перасяленцам было не толькі добра вядома, што да іх прыезду нацысты ўжо знішчылі каля двух мільёнаў усходнееўрапейскіх габрэяў, але яны сталі непасрэднымі сведкамі «канчатковага вырашэння габрэйскага пытання». На думку гісторыка, каля 75 адсоткаў каланізатараў прыбылі ва Ўсходнюю Еўропу з ідэалагічных прычынаў, астатнія — з эканамічных.

Галандскія каланізатары ў Мінску

Падчас даследавання гісторык універсітэту Утрэхта знайшла дакументы, якія сведчаць пра паездку лідэраў галандскіх асаднікаў у Мінск у 1942 годзе. На сустрэчы з імі генеральны камісар Генеральнай акругі «Беларусь» Вільгельм Кубе заявіў, што мае патрэбу ў працоўнай сіле, якая павінна замяніць знішчаных габрэяў (у часе нямецкай акупацыі Беларусі было забіта больш за 800 тысяч габрэяў).

Адзін з удзельнікаў той сустрэчы ван Маасдэйк потым распавядаў, што Кубэ выступіў з вітальнай прамовай, у якой згадаў пра «ўнікальную місію», якая стаіць перад германскім народам на ўсходнееўрапейскіх тэрыторыях.

Аднак ці перасяліліся галандскія фермеры ў Беларусь, як ва Украіну з Літвой, невядома. Адзін з самых аўтарытэтных ваенных гісторыкаў Беларусі Эмануіл Іофе распавёў, што ніколі не сустракаў падобныя звесткі ў архівах.

«Вельмі сумняюся, што ў акупаванай нацыстамі Беларусі нешта падобнае было. Пра масавы рух дакладна не выпадае гаварыць. Магчыма, былі толькі адзіныя выпадкі», — лічыць Эмануіл Іофе, які сёлета выдаў кнігу пра візіты найвышэйшых чыноў Трэцяга рэйху ў СССР.

«Белыя габрэі»

Ван Фрэйтаг, даследаванне якой стала навуковая сенсацыяй, сведчыць, што галандскія фермеры так і не прыжыліся на акупаваных тэрыторыях. Нацыстаў яны лічылі вельмі няветлымі і падазронымі. Нямецкія ж улады ў адказ вінавацілі галандцаў у сувязях са славянамі, якіх нацысты адносілі да «ніжэйшай расы».

Напрыклад, у Вільні галандцы з задавальненнем бавілі час у кампаніі мясцовых жанчын, браліся з імі шлюбам і ўвозілі з сабой у Галандыю, калі стала зразумела, што Нямеччына прайграе вайну. Усё гэта супярэчыла нямецкай расавай дактрыне.

На Украіне гнеў нацыстоўскіх улад выклікала актыўнасць галандцаў на чорным рынку. Некаторыя фермеры распрадавалі ўсю маёмасць, уключна з уніформай галандскай пранацысцкай партыі. Галандцаў вінавацілі ў крадзяжах, махлярстве і ў завышэнні коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, за што яны атрымалі ад немцаў мянушку «белыя габрэі».

Пры гэтым гісторык падкрэслівае, што галандскія фермеры абсалютна спакойна ставіліся два знішчэння мясцовага габрэйскага насельніцтва, а адной з асноўных прычынаў, што паўплывала на іх вяртанне дадому, стала боязь рэпрэсіяў з боку партызан.

Як паказвае даследаванне, у паваеннай Галандыі многія з пасяленцаў, што вярнуліся на радзіму, былі абвінавачаны ў выкарыстанні прымусовай працоўнай сілы (у асноўным, савецкіх ваеннапалонных), прысваенні габрэйскай маёмасці і забойствах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Сёння роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Уладзімір Зяленскі запісаў зварот у гадавіну пачатку вайны3

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»28

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ1

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

Як птушыны памёт стварыў магутную дзяржаву, якая была важным партнёрам імперыі інкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць