Свет22

Сусветную класіку перакладуць на туркменскую мову

Сусветную літаратурную класіку, перакладзеную на туркменскую мову, пачнуць выдаваць у Туркменіі ў спецыяльным часопісе, паведаміла ў чацвер Туркменскае тэлебачанне.

Туркменскі прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў на нарадзе, прысвечанай развіццю культуры і СМІ, даручыў ураду краіны стварыць часопіс «Сусветная літаратура» на туркменскай мове.
Па словах кіраўніка дзяржавы, у новым выданні неабходна друкаваць творы сусветнай літаратурнай класікі, перакладзенай на туркменскую мову. На думку Бердымухамедава, гэта перш за ўсё неабходна туркменскай моладзі.

Туркменскае тэлебачанне не паведамляе, з якога часу, з якой перыядычнасцю і ў якім фармаце будзе выдавацца новы часопіс.

Замежная літаратура ў Туркменіі пасля распаду СССР, за рэдкім выключэннем, не перакладалася і не выдавалася. Першы прэзідэнт Туркменіі Сапармурат Ніязаў лічыў, што ўсе духоўныя запатрабаванні нацыі ў стане задаволіць яго гістарычна-філасофскае сачыненне «Рухнама» («Трактат аб духоўнасці») і некалькі яго паэтычных зборнікаў.

Калі ў лютым 2007 прэзідэнтам стаў Бердымухамедаў, у краіну вярнуліся опернае і цыркавое мастацтва, агульнапрынятыя назвы дзён тыдня і месяцаў году, Акадэмія навук, творы літаратуры і кіно савецкага перыяду, якія ў эпоху Туркменбашы лічыліся непатрэбнымі народу.

У гэтым кантэксце, лічаць назіральнікі, выданне твораў сусветнай літаратуры ў Туркменіі мае вялікае значэнне для інтэграцыі краіны ў сусветную культурную прастору.

Каментары2

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя2

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць