Улада2525

Саннікаў: «Маніфест абароны нацыянальных інтарэсаў» недарэчны

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» адмовіўся падпісваць дакумент, які засцерагае Маскву ад умяшання.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» адмовіўся падпісваць дакумент, які засцерагае Маскву ад умяшання.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў разам з кіраўніком партыі Аляксеем Янукевічам прэзентавалі «Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў».

У маніфесце гаворыцца: «Мы разумеем, што небяспека палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі і свабоды яе грамадзянаў зыходзіць не толькі ад сённяшняга рэжыму, але і ад вышэйшых палітычных колаў Расеі і звязаных з імі алігархаў. Аб’яднанне апазіцыйных сілаў толькі супраць Лукашэнкі — слабая пазіцыя. Мы заклікаем да аб’яднання не проста супраць кагосьці, а за абарону нацыянальных інтарэсаў».

Вось як пракаментаваў маніфест патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Ні адзін разважны палітык Беларусі не падпіша выпушчаны цяперашнім кіраўніцтвам БНФ маніфест. Недарэчнасць гэтага дакумента настолькі відавочная, што прымушае задумацца пра сапраўдныя мэты яго ініцыятараў. Чаму ён з’явіўся менавіта цяпер, калі пазіцыя Расеі ў стаўленні да апошняй дыктатуры Еўропы пачынае мяняцца? Чым гэта прадыктавана? Адказ напрошваецца адзін: спалохам, што ў Беларусі сапраўды нешта можа памяняцца і імкненнем гэтаму перашкодзіць.

Нядаўняя наша гісторыя вучыць, і давайце шчыра пра гэта казаць, што змены ў Беларусі адбываліся пасля імпульсаў з Масквы. Гарбачоўская перабудова прывяла да абвяшчэння незалежнасці, а ельцынскія рэформы дазволілі гэтую незалежнасць увасобіць у жыццё. Што дрэннага ў тым, што сёння менавіта Масква зноў прыцягвае ўвагу да расследавання спраў зніклых, гаворыць пра карумпаванасць дыктатара Лукашэнкі і яго атачэння?

У гэтых ўмовах спроба кіраўнікоў БНФ прадставіць апазіцыю сляпой і глухой не вытрымлівае ніякай крытыкі.

Сёння з’явіўся рэальны шанец пазбавіць краіну ад дыктатуры, і мы ім абавязкова скарыстаемся. На жаль, кіраўніцтва БНФ не хоча ў гэтым удзельнічаць», — заявіў Андрэй Саннікаў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць