Эканоміка22

Фіны выкупілі больш як 90% акцый ААТ «Лідскае піва»

У выніку выкупу акцый у фізічных асоб фінскі канцэрн Olvi стаў уладальнікам больш як 90% акцый у ААТ «Лідскае піва».

Менеджэр Olvi па краінах Балтыі і Беларусі Пеэп Акель адзначыў, што выкуп акцый у фізічных асоб, ужо другі па ліку, праходзіў з 12 па 27 ліпеня.

«Цана выкупу была павялічана да 675 тысяч рублёў за акцыю. Паводле вынікаў другой скупкі Olvi павялічыў сваю долю ў статутным фондзе ААТ „Лідскае піва“ ў памеры звыш за 90% ад агульнай колькасці акцый», — паведаміў Акель.

Адказваючы на пытанне БелаПАН адносна ініцыятара другога выкупу акцый, ён удакладніў, што ініцыятарам сталі фізічныя асобы. «Канцэрну Olvi было дастаткова для кіравання беларускім прадпрыемствам і 87,75% акцый. Аднак да нас звярнуліся фізічныя асобы, якія з’яўляюцца акцыянерамі, і мы пайшлі на другі выкуп акцый», — паведаміў Пеэп Акель.

Прадпрыемства «Лідскае піва» заснавана ў 1876 годзе. У закрытае акцыянернае таварыства яно было пераўтворана ў 1994 годзе, аднак праз шэсць гадоў рэарганізавана ў ААТ. «Лідскае піва» вырабляе піва, слабаалкагольныя і безалкагольныя напоі.

У канцы 2008 года кантрольны пакет акцый лідскага прадпрыемства купіў фінскі канцэрн Olvi за 16 млн. долараў. У 2009 годзе фінскі інвестар павялічыў сваю долю ў «Лідскім піве» з 51 да 87,85% шляхам выкупу акцый у фізічных асоб. Летась фінскі інвестар выкупаў акцыі па 616 тысяч рублёў за штуку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць