Спорт33

БАТЭ выйшаў у групавы этап Лігі Еўропы!

«Дынама» (Мінск) і «Дняпро» (Магілёў) сканчваюць выступленне ў эўракубку.

У чацвер вечарам адбыліся матчы ў адказ раўнду плэй-оф Лігі Еўропы. Да гэтай стадыі спаборніцтваў дабраліся аж тры беларускія каманды (упершыню ў гісторыі). Праўда, далей прабіцца змог толькі БАТЭ.

Вось і не скажаш, што барысаўцам вельмі пашанцавала з лёсаванне. Партугальскі «Марыціму» — гэта вам не валійскі ці фінскі клуб. Тым не менш, беларусы не прымусілі хвалявацца балельшчыкаў за канчатковы вынік.

Тыдзень таму дома каманда Віктара Ганчарэнкі перамагла клуб з выспы Мадэйра з буйным лікам 3:0. У гасцях БАТЭ таксама перамог, хоць і не так пераканаўча.

У другім тайме гол забіў Аляксандр Паўлаў. Мінімальная перавага беларусаў заставалася да сканчэння асноўнага часу гульні. А ўжо ў кампенсаваны Кану лік зраўняў.

Нічыя таксама добры вынік, але не для БАТЭ. Резеріст Максім Скавыш вырваў перамогу — 2:1.

Барысаўская каманда трэці год запар прабіваецца ў групавы этап эўракубкаў.

У мінскага «Дынама» пасля мінімальнага пройгрышу ад «Бруге» (1:2) шанцы былі някепскім. Зрэшты, растварыліся яны яшчэ ў першым тайме, калі госці забілі ажно тры мячы.

У другой палове гульні намаганнямі Чухлея і Драгуна лік атрымалася звесці да прыстойнага. Тым не менш, «Дынама» саступіла — 2:3.

Для магілёўскага «Дняпра» гульня з «Вільярэалам» была фармальнасцю пасля гасцявога разгрому (0:5). Але чаму б не перамагчы такога масцітага суперніка!

На жаль, не атрымалася. Хоць Уладзімір Юрчанка і забіў першым. Больш дасведчаныя іспанцы змаглі вырваць перамогую Прычым, абодва галы яны забівалі ў кампенсаваны час — 1:2. «Дняпру» проста не хапіла досведу. Тым не менш, яго выступ можна лічыць паспяховым.

Сваіх супернікаў па групавым этапе Лігі Еўропы БАТЭ даведаецца ў пятніцу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць