Грамадства22

На кінафестывалі «Магніфікат» зняты з паказу дакументальны фільм Аляксея Шэіна «Хрыстос забаронены»

На VI міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат-2010», які адкрыўся ў Мінску 7 верасня, зняты з паказу дакументальна-публіцыстычны фільм Аляксея Шэіна «Хрыстос забаронены».

Шэін паведаміў, што стужку планавалася паказаць 9 верасня ў 17.30 у Глыбоцкім раённым доме культуры (Віцебская вобласць). Аднак, калі аўтар фільма прыехаў у Глыбокае для ўдзелу ў прэзентацыі сваёй работы, у кіраўніцтве фестывалю яму паведамілі, што стужка не можа быць паказаная, паколькі атрымала адмоўную ацэнку па выніках экспертызы ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Прэм’ера 52-хвіліннай стужкі пра супрацьстаянне савецкай сістэмы і евангельскіх вернікаў у БССР, адбылася ў Мінску 26 студзеня. У фільм увайшлі сведчанні хрысціян, якія перажылі савецкія канцлагеры і турмы; унікальная антыхрысціянская кінахроніка часоў БССР і інтэрв’ю з беларускімі гісторыкамі. Стужка распавядае пра людзей, якія выбіралі паміж жыццём і смерцю. На думку Аляксея Шэіна, мужнасць шматлікіх вернікаў, якія жылі згодна з Бібліяй і Евангеллем, не скарыліся савецкаму таталітарызму, сведчыць пра наяўнасць у пасляваеннай Беларусі шырокага дысідэнцкага руху ў першапачатковым сэнсе гэтага слова, паколькі дысідэнтамі ў XVII стагоддзі ў Англіі называлі евангельскіх хрысціян, не згодных з пэўным рэлігійным і грамадскім ладам.

«Забарона на паказ майго фільма сведчыць пра тое, што беларускія ўлады імкнуцца кантраляваць усе сферы жыцця грамадства», — падкрэсліў Шэін. Ён мяркуе, што вядомая біблейская цытата «Не бойцеся!», якую ў перыяд барацьбы з камунізмам часта паўтараў папа Ян Павел II, «вельмі актуальная для цяперашняй Беларусі».

Як паведаміў Аляксей Шэін, фільм дэманстраваўся ў шэрагу пратэстанцкіх абшчын краіны. Паводле яго слоў, атрыманыя запрашэнні на паказ стужкі ў Бруселі (Бельгія) і Музеі генацыду ў Вільнюсе (Літва).

Аляксей Шэін з’яўляецца адным з сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі3

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць