Улада44

Статкевіч заявіў пра сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты

Ён адзначыў, што Народнай Грамадзе па сілах сабраць неабходныя подпісы.

Лідэр аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч заявіў аб «высокай верагоднасці» свайго вылучэння кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

«Канчатковае рашэнне будзе прынята 18 верасня на пасяджэнні бюро партыі з удзелам рэгіянальных лідэраў. Аднак магу сказаць, што толькі адзін з іх выказвае сумнеў наконт неабходнасці ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах кандыдата ад Народнай Грамады», — сказаў Статкевіч.

Палітык падкрэсліў, што з’яўляецца прыхільнікам удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў і будзе працягваць праводзіць адпаведныя кансультацыі далей. «На жаль, спробы вызначыць адзінага кандыдата ні да чаго не прывялі. Спадзяюся, апазіцыйныя лідэры стануць больш згаворлівымі, калі сутыкнуцца з цяжкасцямі пры зборы подпісаў», — сказаў ён.

Пры гэтым Статкевіч адзначыў, што Народнай Грамадзе па сілах сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдата на пасаду прэзідэнта 100 тысяч подпісаў.

Статкевіч таксама лічыць, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў гэтага года могуць быць прызнаныя недэмакратычнымі і несвабоднымі не толькі Еўрасаююзам, але і Расіяй. «У такой сітуацыі адзіны кандыдат, які заявіў аб фальсіфікацыях вынікаў выбараў і сваёй рэальнай падтрымцы насельніцтвам, мог бы называць сябе абраным прэзідэнтам. Пры ўдзеле ў выбарах некалькіх дэмакратычных кандыдатаў такая сітуацыя наўрад ці магчымая», — сказаў ён.

Такім чынам разам з М.Статкевічам пра свой удзел у прэзідэнцкай кампаніі заявілі яшчэ восем чалавек:

старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч, лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, эканаміст Віктар Цярэшчанка.

4-я прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 19 снежня 2010 года.

Каментары4

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю20

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі10

Гродзенскі заапарк паказаў, што вырасла з двух медзведзянятаў-падкідышаў1

У Расіі Марына Васілеўская стала дзіцячай лялькай7

«Адна дзяўчынка страціла прытомнасць пасля ўколу проста на калідоры». Што цяпер адбываецца на Акрэсціна2

Кіраўнікі разведкі краін Захаду ўстрывожаныя «дзікімі паводзінамі» расійскіх спецслужбаў1

У Мінску зносяць адзін з будынкаў 6-й бальніцы

У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →