Грамадства55

Будуць пасмяротна судзіць яшчэ аднаго ўкраінца, які браў удзел у спаленні Хатыні

Генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд крымінальную справу Канстанціна Смоўскага, якога абвінавачваюць паводле арт. 127 КК (генацыд), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Кіраўнік следчай групы Генпракуратуры Валерый Таўкачоў заявіў, што гэта справа «вылучаная ў асобную спецыяльную вытворчасць […] па факце генацыду беларускага народа».

«Падчас расследавання сабраныя неабвержныя доказы, якія пацвярджаюць віну Смоўскага. Пратаколы допытаў ягоных таварышаў па службе, жыхароў вёсак, якія выжылі, а таксама іншыя архіўныя дакументы, у тым ліку нямецкія», — сказаў Таўкачоў.

Паводле яго, у крымінальнай справе 49 тамоў.

«Устаноўлена 26 эпізодаў яго злачыннай дзейнасці ў складзе 118-га ахоўнага батальёна, кіраўніком якога ён з'яўляўся. У тым ліку ўстаноўлены ягоны ўдзел у знішчэнні жыхароў вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў», — адзначыў Таўкачоў.

Канстанцін Смоўскі нарадзіўся ў 1889 годзе ў Палтаўскай губерні (цяперашняй Чарнігаўскай вобласці). Быў удзельнікам украінскага нацыянальнага руху, ва Узброеных сілах Украінскай Народнай Рэспублікі даслужыўся да звання палкоўніка. З 1921 года жыў у эміграцыі ў Польшчы, служыў у польскім войску.

Падчас Другой сусветнай вайны спачатку ваяваў у польскай арміі, затым трапіў у нямецкі палон і пагадзіўся перайсці на бок гітлераўскай Германіі.

Пасля Другой сусветнай вайны Смоўскі эміграваў у ЗША, дзе памёр у 1960 годзе.

Удзел Смоўскага ў спаленні Хатыні ў складзе 118-га батальёна шуцманшафта 22 сакавіка 1943 года не з'яўляецца таямніцай, пра гэта было вядома задоўга да расследавання Генпракуратуры.

Раней лукашэнкаўскі суд ужо правёў працэс над адным з удзельнікаў спалення Хатыні Уладзімірам Катруком, прагназавана ў хуткім тэмпе вынесшы абвінаваўчы прысуд. 

Каментары5

  • a.hto.tam.idze
    17.10.2024
    Па Курапатах калі пасяджэнне?
  • Федзя
    17.10.2024
    Трэба сабраць усiх лукашыстаў адным месцы
  • Andrew
    18.10.2024
    Театр дебилизма! И, был признан виновным. А далее что? Они его посадят? Или это просто сейчас модно в Беларуси, трупы судить?😁

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць