Спорт

Тэлеканал «Лад» сёння пакажа матч баскетбалістак Беларусі і Францыі

Жывы эфір, пачатак а 19-й.

Баскетбалісткі зборнай Беларусі правядуць сёння першы матч 2-га этапа чэмпіянату свету ў Чэхіі.

У Остраве падапечныя Анатоля Буяльскага сустрэнуцца з французскімі баскетбалісткамі. Гульню, якая пачнецца а 19.00, беларускія аматары спорту змогуць убачыць у прамым эфіры тэлеканала «Лад». У гэтай жа групе Е сёння адбудуцца яшчэ два паядынкі: ЗША — Канада і Аўстралія — Грэцыя.

28 верасня зборная Беларусі згуляе з камандай ЗША, а 29 верасня нашы дзяўчаты сустрэнуцца з грэцкімі баскетбалісткамі.

Цяпер становішча ў кваліфікацыйнай групе Е такое: Аўстралія і ЗША — па 6 пунктаў, Беларусь і Францыя — па 4, Грэцыя і Канада — па 4.

Турнірнае становішча ў групе F: Іспанія і Расія — па 6, Чэхія і Паўднёвая Карэя — па 5, Бразілія і Японія — па 4.

У чвэрцьфінал выйдуць па 4 лепшыя дружыны з кожнай групы. Чвэрцьфінальныя паядынкі адбудуцца 1 кастрычніка, паўфіналы пройдуць 2 кастрычніка, а матчы за бронзу і золата — 3 кастрычніка.

Чэмпіён свету атрымае пуцёўку на Алімпіяду-2012 у Лондане.

Каментары

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць