Меркаванні1818

Някляеў удакладніў пра грошы

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч і лідэр грамадзкай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў адказалі на пытанні расейскай службы Радыё Свабода.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, лідэр партыі «Грамада» Станіслаў Шушкевіч і лідэр грамадзкай кампаніі «Гавары праўду», паэт Уладзімер Някляеў адказалі на пытаньні расейскай службы Радыё Свабода.

Пытаньне слухача Сяргея з Масквы: Што важнейшае — Бацька ці незалежнасьць Беларусі? Таму што бацька цяпер стаіць у авангардзе таго, каб ня даць Расеі зжэрці Беларусь. Беларусь трэба захаваць любой цаной, мне здаецца.

Станіслаў Шушкевіч:. Вы ведаеце, трэба адстаяць тую Беларусь, якая сапраўдная. Сапраўдная Беларусь ніколі не была варожая Расеі. А вось гэтыя гульні нашага так званага бацькі (хоць гэта абразьліва, я лічу, нельга так называць чалавека), гэтая яго ірацыянальная лёгіка, калі ён кажа адно, другое, і трэцяе ... Ён ня можа адказаць ні на адно пытаньне. Ад яго чуваць адна хлусьня, паказаная ў перадачах, якія зрабіла Расея (гаворка ідзе пра фільм "Хросны бацька" – РС). Я вельмі ўдзячны расейскім журналістам за тое, што яны гэта зрабілі. Чалавек, які нястрымна хлусіць. І нават без дасьледаваньняў ясна, што ў нас ёсьць толькі прапаганда, людзям гэта надакучыла, людзі ня могуць трываць, гэта перавысіла ўсякія рамкі. І слава богу, што, нарэшце, расейскія палітыкі, расейская прэса зьвярнулі на гэта ўвагу. Абразы, якія пасыпаліся зь Менску, трываць нельга. Сказаць, што расійскае кіраўніцтва бязмозглае, можа толькі наш так званы прэзыдэнт. Ён нелегітымны прэзыдэнт, ён можа казаць усё, што заўгодна. Таму трэба зь ім канчаць, і мы гэтую працэдуру выбараў павінны давесьці да перамогі.

Радыё Свабода: Уладзімер Пракопавіч, вашы нядобразычліўцы абвінавачваюць вас у тым, што вы можаце стаць адным з прарасейскіх кандыдатаў на гэтых выбарах. Па-першае, таму што ваша кампанія, па чутках, фінансуецца беларусамі, якія жывуць у Расеі, а па-другое, і супраць вас вядзецца інфармацыйная вайна. Я сёньня бачыў плякат, там вы намаляваныя ў кампаніі Дзьмітрыя Мядзьведзева і Ўладзімера Пуціна і надпіс: «Я прыйшоў, каб перамаглі яны».

Уладзімір Някляеў: Ідзе сёньня, на жаль, унутры апазыцыі барацьба, а не барацьба з рэжымам. Гэта ўсё ўляжацца да выбараў, я думаю, мы аб’яднаемся, арганізуемся і будзем усе разам гэтаму рэжыму супрацьстаяць.

Што тычыцца фінансаваньня, грошы беларусаў, якія пражываюць у Расеі, якіх Лукашэнка выжыў зь Беларусі зь іх бізнэсам і якія хацелі б вярнуцца і працягваць свой бізнэс у сваёй краіне, так, гэтыя грошы ёсьць.

І ўвогуле ў нас фінансаваньне з розных крыніц, я пра гэта ня раз пісаў.

* * *

Цалкам тэкст перадачы можна прачытаць тут

Каментары18

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Візавы цэнтр Польшчы адмяняе запісы на падачу дакументаў, зробленыя ў перыяд тэставання новай сістэмы3

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць