28 верасня ў 18.51 па спецлініі 102 паступіў званок ад невядомага, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ён тэлефанаваў з таксафона, што на сталічным праспекце Газеты «Праўда», 58, і паведаміў, што ва універсаме «Валгаград» невядомыя ў масках рыхтуюць выбух, заклалі бомбу.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС і аддзела дэпартамента аховы Маскоўскага раёна з універсама былі эвакуаваныя прыкладна 150 пакупнікоў і прадаўцоў. Групай размініравання былі абследаваны магазін і прылеглая тэрыторыя, выбуховага прыстасавання не знойдзена. Асоба тэлефоннага тэрарыста ўстанаўліваецца.
-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Каментары