Жыхар Гарадка (Віцебская вобласць) заявіў начальніку лінейнага пункта транспартнай міліцыі на станцыі Гарадок, што ля ваеннага палігона ў лесе, яшчэ ў пачатку верасня, калі збіраў грыбы, знайшоў металічны прадмет, падобны на снарад. Небяспечную знаходку чамусьці захоўваў на прысядзібным участку.
Сапёры «ачысцілі» агарод ад «пустазелля». А жыхар абласнога цэнтра па добрай волі здаў міліцыянерам патрон і ствол аўтамата часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія таксама знайшоў падчас збору грыбоў у тым жа Гарадоцкім раёне.
-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Каментары