Меркаванні77

Беларусь — не Украіна?

Пакуль увага беларускіх і расійскіх СМІ была прыкутая да амаль пяцігадзіннага выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску, у нашых суседзяў адбыўся канстытуцыйны пераварот. Піша Віталь Тарас.

Пакуль увага беларускіх і расійскіх СМІ была прыкутая да амаль пяцігадзіннага выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску, у нашых суседзяў адбыўся канстытуцыйны пераварот.

Адбыўся ён будзённа і бяскроўна. КС Украіны прызнаў неканстытуцыйным закон 2222 ад 8 снежня 2004 года аб так званай палітычнай рэформе і на падставе гэтага пастанавіў лічыць дзейнай Канстытуцыю… 1996 года. Канстытуцыя, якая дзейнічала апошнія шэсць гадоў і адпаведна якой праводзіліся парламенцкія ды апошнія прэзідэнцкія выбары, з 1 кастрычніка гэтага году скасавана. Такім чынам, Украіна з парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі зноў ператварылася ў прэзідэнцка-парламенцкую, прычым — з амаль неабмежаванымі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы.

Як ні дзіўна, нават экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (аўтар вядомай кнігі «Украіна — не Расія»), пры якім быў прыняты Асноўны закон 96-га году, скрытыкаваў прынятае рашэнне. На яго думку, улада, якую тая канстытуцыя дае кіраўніку дзяржавы, можа быць небяспечнай, калі раптам трапіць у рукі неадэкватнага чалавека. А такія прыклады, сказаў ён, мы ведаем.

Апазіцыя патрабуе правядзення ўсеагульных выбараў усіх узроўняў адпаведна «новай старой» канстытуцыі. З гледжання большасці юрыстаў гэта абсалютна лагічна. Аднак, памочнікі прэзідэнта Януковіча даводзяць, што ў перавыбарах кіраўніка дзяржавы няма патрэбы, бо ўкраінцы галасавалі, маўляў, не за палажэнні канстытуцыі, а за канкрэтную асобу. Вядомы ўкраінскі палітолаг і правазнаўца Міхаіл Паграбінскі ў эфіры ўкраінскага 5-га тэлеканалу назваў гэта абсурдам. Атрымліваецца, сказаў ён, што мы выбіраем сабе прэзідэнта, потым ён абвяшчае сябе дыктатарам альбо нават царом, а мы нічога не можам зрабіць, бо ўжо аднойчы за яго прагаласавалі…

Між тым, менавіта такая сітуацыя захоўваецца ў Беларусі з таго самага 1996 году. Толькі неабдымныя паўнамоцтвы кіраўніку дзяржавы даў не Канстытуцыйны суд, але, фармальна, рэферэндум. (Хоць ён і меў рэкамендацыйны характар).

Вельмі характэрным падалося выказванне нефармальнай лідаркі ўкраінскай апазіцы Юліі Цімашэнка. Яна першай заклікала да перавыбараў усіх галін улады. Але на пытанне — ці ёсць цяпер ва Украіне ўмовы для правядзення масавых акцый пратэсту кшталту «памаранчавага Майдана», цвяроза і адназначна адказала: «не». То бок, ніхто пратэставаць супраць уразання правоў Вярхоўнай рады на плошчу не выйдзе.

Днямі адзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі ад апазіцыі ў сваім блогу на сайце «Эха Москвы» падзяліўся ўражаннямі аб пачатку збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі. Паводле яго словаў, найбольш уразіла адсутнасць на вуліцах Мінска бабулек з газетамі «Беларусь Сегодня» у руках ды іншых бясплатных агітатараў за Лукашэнку, якія раней ярасна абаранялі існуючы рэжым.

Адсюль палітык робіць выснову: «электарата Лукашэнкі больш няма».

Хацелася б у гэта верыць. Але варта нагадаць, што «электарат Лукашэнкі» і раней ніколі не выходзіў на плошчу — напрыклад, каб бараніць вынікі выбараў улюбёнага кіраўніка ад «ворагаў народа». Справа ў тым, што «электарат Лукашэнкі» — гэта, насамрэч, выбарчыя камісіі усіх узроўняў, гэта мясцовая «вертыкаль», а таксама суды, АМАП, КДБ, іншыя спецслужбы, гэта сукупнасць дзяржаўных сродкаў масавай прапаганды і г.д.

На плошчу ў 2006 годзе выйшла моладзь — некалькі сот маладых людзей. Што было далей, мы ўсе памятаем. Ці ёсць упэўненасць, што хоць нешта здалёк падобнае можа паўтарыцца сёлета? Што большасць маладых людзей, якія сёння выказваюць сваю незадаволенасць і фрустрацыю ў каментах пад нікамі на апазіцыйных сайтах, здольныя перайсці ад спрэчак і радыкальных заклікаў да рэальных, а не віртуальных дзеянняў? Ці павераць яны лідэрам апазіцыі ў другі раз?

Казаць сёння можна, зразумела, усё што заўгодна. І выказваць аптымізм, веру ў перамогу — гэта не толькі права, але абавязак каныдадата. Але ці гатовы апазіцыйныя кандыдаты прайсці свой шлях, што называецца, да рэшты? Альбо калі ўзнікнуць шматлікія цяжкасці (а яны непазбежны) дэмакратычныя лідэры скажуць: не, па такіх правілах мы не гуляем! Але ж іншых правілаў у цяперашняй улады для апазіцыі няма і ў бліжэйшы час не будзе.

Значыць, застаецца дзейнічаць у прапанаваных абставінах.

Кажуць, што Лукашэнка добраахвотна не аддасць уладу ні пры якім надвор’і. Для яго стаўка ў барацьбе сапраўды гранічна высокая. Яна, можна сказаць, больш, чым жыццё. Ну, а дэмакратычная апазіцыя — ці ўсведамляе яна, што для яе стаўка ў гульні таксама максімальная?

Параза ў 2006 прывяла да далейшага развалу і апатыі ў стане беларускай апазіцыі. Параза ў 2010 можа прывесці да яе знікнення. І тады ўжо не важна будзе, ці напіша хто кнігу «Беларусь — не Расія». Ды й ці будзе яна напісана ўвогуле.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»34

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Крупках ужо тры тыдні шукаюць жанчыну. У суботу арганізуюць маштабныя пошукі

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

Памёр ксёндз Ян Сарэла1

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку42

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну2

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»34

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць