Грамадства22

Суд над Дашкевічам будзе закрытым

Справу будзе разглядаць судзьдзя Ала Булаш – намесьніца старшыні суду Кастрычніцкага раёну Менску. Матывацыю закрыцьця працэсу ў судзе не пазначылі.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што суд над Зьмітром Дашкевічам, прызначаны на 30-га кастрычніка аб 11-й гадзіне, будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу будзе разглядаць судзьдзя Ала Булаш – намесьніца старшыні суду Кастрычніцкага раёну Менску. Матывацыю закрыцьця працэсу ў судзе не пазначылі.

Праваабаронцы з цэнтру «Вясна» лічаць гэты выпадак абуральным.

— Па-першае, — кажа юрыст Валянцін Стэфановіч, - Дашкевіч абвінавачаны па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), што парушае яго канстытуцыйнае права на свабоду асацыяцый. Па-другое, працэс хочуць зрабіць закрытым: бяз допуску журналістаў і шырокага колу грамадзкасьці – у лепшых традыцыях сталінскіх часоў. Мы лічым, што справа мае грамадзкі рэзананс і таму павінна быць адкрытай. Мяркуем, што ўлады такім чынам хочуць схаваць падрабязнасьці мэтадаў працы сьледчых органаў, якія ў масавым парадку выклікалі моладзь на допыты, аказвалі на актывістаў ціск. Ччарговы раз патрабуем неадкладнага вызваленьня Зьмітра Дашкевіча і лічым яго перасьлед палітычным.

Нагадаем, лідэр арганізацыі «Малады Фронт» Зьміцер Дашкевіч быў узяты пад варту ў межах крымінальнай справы па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). 21 верасьня 2006 года яму было прад’яўлена афіцыйнае абвінавачаньне, мера стрыманьня пакінутая бяз зьменаў.

Будынак Кастрычніцкага суда знаходзіцца па адрасе: вул. Сямашкі, 33.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро4

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць