Свет1414

Макрон: Еўропе час прачнуцца

«Гэта ўнікальны момант, калі прэзідэнт ЗША, прэзідэнт Расіі і прэзідэнт Кітая выступаюць супраць еўрапейцаў», — сказаў прэзідэнт Францыі.

Фота: Byron Smith / Getty Images

Еўрапейцы павінны актывізавацца і абараняць уласныя інтарэсы, бо ЗША, Кітай і Расія цяпер «рашуча супраць» іх, папярэдзіў у пятніцу прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

«Не варта недаацэньваць, што гэта ўнікальны момант, калі прэзідэнт ЗША, прэзідэнт Расіі і прэзідэнт Кітая выступаюць супраць еўрапейцаў. Таму гэта правільны час для нас прачнуцца», — заявіў Макрон падчас дыскусіі з прэм’ер-міністрам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам, арганізаванай газетай Kathimerini у Афінах, піша Politico.

«Мы павінны быць крыху больш упэўненымі ў сабе і прапаноўваць уласны парадак дня», — дадаў ён.

Французскі прэзідэнт таксама заявіў, што чакае, што напружанасць з ЗША будзе працягвацца і пасля прэзідэнцтва Дональда Трампа.

«Гэта гістарычная тэндэнцыя. Мы можам супрацоўнічаць з ЗША па некаторых пытаннях, і гэта ўсё яшчэ мае сэнс з-за агульных каштоўнасцяў і гістарычных сувязяў, але я сапраўды лічу, што такі падыход ЗША захаваецца», — адзначыў ён.

Ён падкрэсліў, што галоўная розніца паміж першым і другім тэрмінамі Трампа ў тым, што многія еўрапейскія краіны лічылі першы тэрмін выключэннем, якое скончыцца і не патрабуе фундаментальных змен.

«Цяпер многія калегі больш ясна бачаць сітуацыю, бо пасля столькіх гадоў мы кажам: добра, нам трэба рэагаваць. Мы павінны дзейнічаць як еўрапейцы, быць больш згуртаванымі, абараняць уласныя інтарэсы. І для мяне гэта правільны кірунак».

Каментары14

  • .
    25.04.2026
    «Прэзідэнт ЗША, прэзідэнт Расіі і прэзідэнт Кітая выступаюць супраць еўрапейцаў»
    Галоўнае, нарэшце сказана прама.

    Ватна-скрэпны цівілізацыйны паварот ЗША. Захоп улады тупых на падтрымцы тупымі.
    Калісьці я разважаў, што цівілізацыйны, культурны слой у людзях даволі тонкі, і што нават амерыканцаў можна, пры злым намеры і паслядоўнасці, разбэсціць як беларусаў у 1994-м. На жаль, атрымалася не толькі тэорыяй, адбылося ў жыцці.
  • проспали всё
    25.04.2026
    Всё проспали и всё рос...али.
    Просыпаться надо было в 2008 году.
  • ахах
    25.04.2026
    Пабудзіце мяне праз сто гадоў і я вам скажу, што ў Расеі п’юць і скуголяць пра вяртанне ісконных зямель, ва Ўкраіне разбіраюцца з карупцыяй, у Беларусі спрачаюцца пра Пазняка, сусветныя вучоныя яшчэ пару год і запусцяць тэрмаядзерны рэактар, а Еўропа вось-вось прачынаецца

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць