Улада

Cуд адмовіў дэпутату Алесю Чыгіру ў аднаўленьні на працы

Сёньня Бабруйскі суд адмовіў дэпутату гарсавету Алесю Чыгіру ў аднаўленьні на працы. Заяўнік ня згодны з прычынамі звальненьня й патрабуе, каб гарадзкі аддзел адукацыі аднавіў яго на працы настаўніка.

Сёньня Бабруйскі суд адмовіў дэпутату гарсавету Алесю Чыгіру ў аднаўленьні на працы. Заяўнік ня згодны з прычынамі звальненьня й патрабуе, каб гарадзкі аддзел адукацыі аднавіў яго на працы настаўніка.

20 кастрычніка судзьдзя Бабруйскага гарадзкога суду Валянціна Голуб адхіліла патрабаваньні дэпутата мясцовага гарсавету Алеся Чыгіра, які хацеў аднавіцца на працы. Заяўнік, які працаваў у школе настаўнікам гісторыі, кажа, што ў яго застаецца магчымасьць абскардзіць такое рашэньне.

(Чыгір: ) «Буду падаваць касацыйную скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Фактычна, як цяпер даводзяць, мяне ня звольнілі. Тлумачаць, што не падоўжылі кантракту. І таму дазволу сэсіі гарадзкога савету на гэта не патрабуецца. Кантракт быў на два гады, і працаваў я настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе №8 гораду Бабруйску».

(Карэспандэнт: ) «Вы спадзяваліся на іншае рашэньне суду?»

(Чыгір: ) «Я не чакаў іншага рашэньня. Паседжаньне было кароткае. Хутчэй за ўсё, матэрыялы былі падрыхтаваныя загадзя. Казалі, што ў мяне быў прагул 25 сакавіка. Але гэта была субота. Да гэтага ў суботу ніколі не было ўрокаў. Тады ж нібыта быў загад дырэктара школы, каб усе настаўнікі знаходзіліся ў школе. А я ў гэты дзень паехаў у Менск на плошчу».

Алесь Чыгір даводзіць, што ў Беларусі цяпер існуе перасьлед настаўнікаў за палітычныя перакананьні. Суразмоўца нагадвае пра звальненьні настаўнікаў, дэпутатаў мясцовых саветаў Леаніда Гаравога ў Гарадку й Яўгена Пракурата ў Белаазёрску.

(Чыгір: ) «Тут вельмі простая сыстэма. Настаўнік – гэта чалавек, які закладае падмурак сьвядомасьці наступнага пакаленьня. Калі настаўнік імкнецца да свабоды, то і яго выхаванцы будуць сьвядомыя. А вось калі настаўніка зробяць рабом (а менавіта гэта прадугледжвае кантрактная сыстэма), то й наступнаму пакаленьню гэта пагражае».

Пазбаўлены працы настаўнік мае трох непаўналетніх дзяцей. Каб утрымліваць сям’ю, Алесь уладкаваўся цяпер на працу ў незалежную газэту «Бабруйскі кур’ер». Гэтымі днямі матэрыяльную падтрымку сям’і Чыгіра аказала рэлігійнае Брацтва трох віленскіх пакутнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў4

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у інстаграме20

У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА4

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў4

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць