Грамадства

Старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў пераабраны Алесь Пашкевіч

22 кастрычніка ў Менску праходзіў 15 зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Галоўнай задачай гэтага чарговага, справаздачна-выбарчага мерапрыемства было захаваньне пісьменьніцкай арганізацыі пасьля яе высяленьня з Дому літаратара і стварэньня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

22 кастрычніка ў Менску праходзіў 15 зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Галоўнай задачай гэтага чарговага, справаздачна-выбарчага мерапрыемства было захаваньне пісьменьніцкай арганізацыі пасьля яе высяленьня з Дому літаратара і стварэньня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Бальшынёй галасоў дэлегатаў, на пасаду старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў быў пераабраны Алесь Пашкевіч. Зьезд прыняў заявы ў падтрымку галадоўнікаў-пратэстантаў і Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных.

Старшыня СБП Алесь Пашкевіч так акрэсьліў галоўную задачу зьезду:

(Пашкевіч: ) « Зьезд павінен кансалідаваць свае высілкі ў справе пабудовы незалежнай, дэмакратычнай Беларусі. У адстойваньні дэмакратычных нормаў і правоў, свабоды слова і свабоднага функцыянаваньня ў нашай дзяржаве мовы тытульнай нацыі».

На зьезьдзе гучалі прапановы стварыць у інтэрнэце даступную для ўсіх электронную бібліятэку апублікаваных і неапублікаваных твораў пісьменьнікаў, пачаць выпуск літаратурнай газэты, арганізоўваць літаратурныя сьвяты, набыць памяшканьне для саюзу.

На зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў сабралася 275 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Ён праходзіў у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. У арэндзе залі Дому літаратараў і некалькіх іншых заляў Менску ўлады арганізатарам адмовілі.

Зьезд адкрыў старэйшы сябра саюзу, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч:

(Гілевіч: ) « Нас сабрала неабходнасьць пераканацца, што мы разам. Пераканацца, што мы па-ранейшаму адзінаверцы. Што нас яднае памяць і запавет папярэднікаў».

Напярэдадні зьезду многія сябры Рады саюзу не былі пэўныя, што гэтае мерапрыемства зьбярэ кворум. Гэта значыць больш за палову ад 494 сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Але яны былі прыемна зьдзіўленыя колькасьцю ўдзельнікаў.

Намесьнік старшыні саюзу Барыс Пятровіч:

(Пятровіч: ) « Тое, што пераважная большасьць пісьменьнікаў, не зважаючы на матэрыяльныя ды іншыя праблемы прыбылі на зьезд і ён праходзіць цалкам легітымна і кворумна – гэта для нас вельмі важна».

Удзельнікі зьезду казалі, што некаторым сябрам саюзу не раілі браць удзел у гэтым мерапрыемстве. І нават пагражалі рознымі санкцыямі. Але безвынікова.

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў не хаваў свайго задавальненьня вялікай колькасьцю дэлегатаў:

(Арлоў: ) « Гэта, у такіх умовах, магутная дэманстрацыя адзінства саюзу. Ужо гэта ёсьць паказьнікам таго, што саюз жыцьцяздольны і будзе працаваць.

Цёпла віталі госьця, старшыню Саюзу пісьменьнікаў Украіны, дэпутата парлямэнту Володымыра Яворівського. Ён узнагародзіў ганаровымі адзнакамі ўкраінскага саюзу Ніла Гілевіча, Сяргея Законьнікава, Генадзя Бураўкіна, Васіля Зуёнка і Рыгора Барадуліна. Украінскі госьць паведаміў, што беларуская амбасада ў Кіеве адмовілася прымаць украінскія ордэны, якімі прэзыдэнт Віктар Юшчанка нядаўна ўзнагародзіў Алеся Пашкевіча, Ніла Гілевіча і Сяргея Законьнікава. Спадар Яворівськый паабяцаў сам прывезьці гэтыя ордэны ў Менск.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны37

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць