Літаратура

Галубовіч, Сыс, кулуары

Леанід Галубовіч прэзентаваў кнігу сваіх крытычных эсэ «Сыс і кулуары».

Леанід Галубовіч у музеі гісторыі беларускай літаратуры прэзентаваў кнігу сваіх крытычных эсэ «Сыс і кулуары».

Пад адной вокладкай друкуюцца артыкул аб Анатолю Сысу і тэксты аўтара з газеты «Літаратура і Мастацтва», якія выходзілі ў рубрыцы «Кулуары».

«Гэта шлях сучаснага беларускага літаратурнага працэсу»,

— ахарактарызаваў сваю працу Галубовіч, такім чынам патлумачыўшы адбор аўтараў, крытычныя эсэ аб якіх увайшлі ў кнігу. Сярод герояў «кулуараў» — Адам Глобус, Алесь Разанаў, Марыйка Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў.

Апошнія гады Галубовіч працаваў у газеце «Літаратура і Мастацтва», дзе выступаў у ролі крытыка і эсэіста. Яго рубрыка «Кулуары», у якой ён «ЛеГалізаваў» кнігі айчынных пісьменнікаў, была самай чытанай. Аўтар на старонках ужо прыбранай да рук лукашэнкаўцаў газеты знаёміў чытача з кнігамі, не падзяляючы іх аўтараў на той ці іншы Саюз пісьменнікаў. Летась рубрыку закрылі, а «ЛеГалу» давялося пераключыцца на пісьменнікаў з правінцыі.

«Ён пісаў аб літаратуры і тое, што ён пісаў, станавілася літаратурай»,

— адзначыў Алесь Разанаў.

Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна ў Клецкім раёне. Скончыў ПТВ у Слуцку. Працяглы час працаваў электрыкам. Але паэзія, якой пачаў аддаваць сябе яшчэ з юнацтва, узяла сваё. У 1984 годзе Галубовіч выдаў зборнік вершаў «Таемнасць агню», за які яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў. І толькі праз тры гады па выхадзе першай кнігі ён вырашыў атрымаць літаратурную адукацыю — накіраваўся ў Маскву на Вышэйшыя літаратурныя курсы.

Адпаведны дыплом прывёў Леаніда Галубовіча на Беларускае тэлебачанне. Затым працаваў у часопісе «Крыніца».

Адна за адной выходзілі кнігі «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994).

У 2000 з’явіліся «апошнія вершы леаніда галубовіча», пасля чаго з паэзіяй ён «завязаў».

Леанід Галубовіч апекаваўся спадчынай памерлых пісьменнікаў Міколы Купрэева, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжка. Дзякуючы ў тым ліку і яму, пасля смерці аўтараў іх кнігі выдаваліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў10

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вы мыеце гэтыя хатнія рэчы занадта рэдка3

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі33

П'яны кіроўца арандаванага аўто зладзіў гонкі па мінскіх вуліцах

На Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца1

ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве

Трамп зноў успомніў, што хоча Грэнландыю9

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў10

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць