Улада3737

Паверылі на слова

Міністры замежных справаў Германіі і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі паабяцалі Лукашэнку 3 мільярды еўра ў выпадку справядлівых выбараў.

Міністры замежных справаў Германіі і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі паабяцалі Лукашэнку 3 мільярды еўра ў выпадку справядлівых выбараў.

2 лістапада Мінск наведалі адразу два кіраўнікі МЗС краінаў Еўрасаюза. Было відавочна, што Вэстэрвэле й Сікорскі прыехалі ў Беларусь, каб давесці пазіцыю ЕС адносна выбараў. Чаканні пацвердзіліся.

З міністрамі прыехаў свет журналістаў — што нямецкіх, што польскіх. Значыць, у гэтых краінах візіт разглядаюць важным.

«Калі Лукашэнка правядзе сумленныя выбары, Беларусь можа атрымаць ад ЕС 3 млрд еўра», — у лоб заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

На чым грунтуюцца такія разлікі? Сікорскі адзначыў, што яны базуюцца на той дапамозе, што Еўрасаюз аказвае Малдове. Цягам двух гадоў гэтая постсавецкая краіна мусіць атрымаць 2 мільярды еўра. «А паколькі Беларусь большая краіна, то і дапамога мусіць быць большай», — зазначыў польскі дыпламат.

Крыніцамі атрымання гэтых фінансаў можа быць Міжнародны валютны фонд, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, макракрэдыты. Не абмінуў Сікорскі магчымасці нагадаць, што папярэднія крэдыты былі выдзеленыя Беларусі падчас кіраўніцтва Еўрапейскім дэпартаментам МВФ палякам Маркам Бэлькам. Гіда Вэстэрвэле канкрэтную лічбу называць не спяшаўся, але пагадзіўся, што дапамога будзе.

«Гаворка пра якасць, а не вынік выбараў», — акцэнтаваў увагу Сікорскі.
Гэтыя словы паўтараліся ўвесь час.

«Прэзідэнт Беларусі нам сёння клятвенна паабяцаў, што выбары пройдуць сумленна. Мы паверылі яму на слова», — заявіў кіраўнік польскага замежнапалітычнага ведамства.

Лукашэнка ж публічна заняў тую ж пазіцыю, што і на нядаўняй сустрэчы з прэзідэнткай Літвы Даляй Грыбаўскайце. Маўляў, і раней ніякіх парушэнняў не было — не будзе і на гэты раз. «Ніколі ў нашай краіне не было, каб парламент і прэзідэнта выбіралі недэмакратычна, — запэўніў ён. — Гэтыя выбары будуць дэмакратычнымі, бо вы гэтага хочаце».

А ці гатовы Лукашэнка сапраўды да выканання такіх абавязкаў? «Па пладах іх пазнаеце іх», — цытатай з Бібліі адказаў нямецкі міністр.

Сікорскі таксама зазначыў, што сёння прыняў палітычнае рашэнне адклікаць вета на ўдзел Беларусі ў «Паўночным супрацоўніцтве» Еўрасаюза.

«Мост у Еўропу стаіць на трох апорах: дэмакратыя, правы чалавека і свабодныя выбары. Для Беларусі ў Еўропу — адзін шлях, і ён вядзе праз справядлівыя выбары», — лічыць Вэстэрвеле.

Цікавіліся журналісты, ці абмяркоўвалася эканамічнае супрацоўніцтва. Але міністры адказалі, што мэта візіту была троху іншай, а эканамічнае паляпшэнне таксама будзе ў выпадку дэмакратычных выбараў.

Вядома, што Радаслаў Сікорскі вёў перамовы наконт польскай меншасці ў Беларусі, спыненне рэпрэсій супраць іх. Факт перамоваў быў пацверджаны, але ці прыйшлі бакі да якога згоды, не паведамлялася.

Міністры дэманстратыўна сустрэліся і з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты.

На сустрэчу ў гатэль «Еўропа» былі запрошаныя сямёра дэмакратычных прэтэндэнтаў і Аляксандр Мілінкевіч.

«Самае галоўнае, што мы не засталіся адны ў такіх складаных умовах, што склаліся апошнім часам. Няясная цяпер пазіцыя Расіі, хоць зусім нядаўна яна была абсалютна зразумелай. Падтрымка Еўропы вельмі важная», — сказаў па сустрэчы лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.

«Гэтыя краіны не першы год назіраюць за сітуацыяй у Беларусі. Мы зазначылі, што нельга верыць абяцанням, бо тое, што адбываецца, супярэчыць ім. Я ўзняў пытанне, ці можа Ярмошына ўзначальваць ЦВК», — зазначыў каардынатар «Еўрпейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

Можна сказаць, што

амаль усе ад візіту засталіся задаволенымі. Еўрапейскія міністры пачулі абяцанне справядлівых выбараў, Лукашэнка — аб магчымасці прызнання, апазіцыя — аб далейшай падтрымцы. Зрэшты, пакуль усе абяцанні трымаюцца толькі на слове.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?20

Грамадстваудакладнена20

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік60

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»1

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі12

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі86

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?20

Грамадстваудакладнена20

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць