Гісторыя88

За 15 пасляваенных гадоў Беларусь страціла паўмільёна насельніцтва

Гісторык Анатоль Вялікі апісвае працэс перадачы Беласточчыны Польшчы ў сваёй манаграфіі.

Гісторык Анатоль Вялікі апісвае працэс перадачы Беласточчыны Польшчы ў сваёй манаграфіі.

— Я закранаю пытанне вызначэння беларускага-польскага ўчастку савецка-польскай мяжы, яе дэлімітацыі (вызначэнне агульнага становішча і накірунку дзяржаўнай мяжы паміж сумежнымі краінамі шляхам перамоў) і дэмаркацыі (правядзенне лініі дзяржаўнай мяжы на мясцовасці з абазначэннем яе спецыяльнымі памежнымі знакамі), перасяленне беларусаў і палякаў.

Анатоль Вялікі — кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі. Аўтар даследаванняў «На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення. 1944-1946»(2005), «Беларусь-Польшча ў ХХ ст.: невядомая рэпатрыяцыя» (2007).

«НН»: І шмат было пераселеных?

АВ: Перамяшчэнне насельніцтва з Польшчы і Беларусі ў 1940-1950-х гадах ішло як частка агульнаеўрапейскіх пасляваенных перамяшчэнняў: палякаў з заходніх абласцей Беларусі — у Польшчу, а беларусаў — з Польшчы ў БССР. У 1946 годзе гэты працэс штучна перарываецца Савецкім Саюзам. Але ў Беларусі застаецца значная колькасць палякаў. Убачыўшы тую нялюдскую ўладу, як яе называлі, яны хацелі ўз’яднацца са сваякамі ў Польшчы. Працэс узнавіўся толькі пасля смерці Сталіна. І з 1955 па 1959 адбывалася рэпатрыяцыя (вяртанне на радзіму ваеннапалонных, перамешчаных асобаў, бежанцаў, эмігрантаў з аднаўленнем у правах грамадзянства) палякаў з заходніх абласцей Беларусі ў Польшчу. Па розных падліках

за дзве гэтыя хвалі выехала ад 500 да 600 тысяч чалавек.

Гэта вялікая лічба. Гродзенскую вобласць у пасляваенны час пакінула каля 400 тысяч чалавек.

«НН»: А ці шмат беларусаў з Польшчы прыехалі ў 1940-х гадах у БССР?

АВ: У першую хвалю з 1944 па 1946 сюды прыехала толькі 20 тысяч беларусаў. А ў другую — літаральна дзесяткі вярнуліся. Рэпатрыяцыя была фактычна ў адзін бок. Бо разумелі, якая ўлада была ў БССР. Нават камуністычная Польшча стварала больш спрыяльныя ўмовы для беларусаў, якія жылі галоўным чынам на Беласточчыне.

Цікавы факт, што з 1944 года палякі хацелі адкрыць консульствы ў Мінску, Гродне і Брэсце. Але кіраўніцтва Савецкага Саюза катэгарычна адмаўляла. І палякам дазволілі гэта зрабіць толькі ў 1972 годзе. А не дазвалялі, бо ў БССР знаходзілася шмат палякаў і былі праблемы з нацыянальнай меншасцю, хаця ў СССР такога паняцця і не існавала.

«НН»: Вы засяроджваецеся на працэсе перадачы Беласточчыны Польшчы. Што новага раскрываеце?

АВ: У манаграфіі друкуюцца новыя матэрыялы наконт тагачасных спрэчак аб плошчы тэрыторыі, якая мусіла адысці да Польшчы. Быў такі гісторык Майсей Грынблат. Яму ў свой час далі заданне вызначыць этнаграфічныя межы беларускага народа. Яго межы адпавядалі межам Максіма Гарэцкага, праведзеным у 1921 годзе. Яны ахоплівалі ўсю Беласточчыну, Сувалкі і г.д. Але ў 1940-х гадах вырашалася палітычнае пытанне. І ніхто не глядзеў на этнаграфічныя, гістарычныя, геаграфічныя моманты.

Таксама вялася спрэчка аб Белавежскай пушчы. Яе падзялілі папалам. І беларусы, і палякі пачалі цягнуць гэтую коўдру кожны на сябе. Панамарэнка пісаў Молатаву, Сталіну, каб аддалі пушчу цалкам беларусам. І палякі пісалі Сталіну з просьбай аддаць ім пушчу.

Гэта было не проста пытанне мяжы, а пытанне плошчы тэрыторыі, якая адыдзе.

«НН»: Працэс перадачы Беласточчыны быў адначасным, ці пасля «даразаліся» кавалкі?

АВ: Дэлімітацыя і дэмаркацыя праходзіла ў асноўным з 1946 па 1948. Апошняя дэмаркацыя адбылася ў 1949 годзе. І кожны раз усё адыходзіла на карысць Польшчы.

Я адкрыю такую таямніцу, аб якой у кнізе толькі ўзгадваю. Калі мяжу дэмаркіравалі, Вярхоўны Савет павінен быў зацвердзіць такі крок. Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў, але дакументы ў Беларусь не адаслаў.

І да сёння ў нас няма ратыфікацыйных грамат, што мы дэмаркіравалі мяжу.

І калі ў 1991 годзе ў Беларусь прыехаў міністр замежных спраў Польшчы Кшыштаф Скубішэўскі і прапанаваў падпісаць дакумент аб мяжы, што беларусы не маюць прэтэнзій, наш міністр замежных спраў Пётр Краўчанка «ўстаў на дыбы». «У нас ніякіх дакументаў няма. Таму пытанне застаецца адкрытым». І фармальна ён меў рацыю. Сп. Краўчанка тлумачыў гэта тым, што Беларусь не падпісвала і ратыфікавала дакументы. Але ўжо ў 1992 годзе, калі падпісвалася пагадненне паміж Беларуссю і Польшчай, падкрэслівалася, што ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій адзін да аднаго не маем. Такі казус паказвае ролю Беларусі ў савецкіх міжнародных стасунках. Беларускае кіраўніцтва да важных пытанняў не дапускалася.

Беларусь у савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах. 1944-1959 / Анатоль Вялікі; манаграфія. — Мінск, 2010.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць