Ежа

Сапраўдная беларуская кухня: Сезон трусоў

Трус смажаны

500 г мяса труса, 50 г сала або свіной грудзінкі, 1–2 ст. лыжкі смятаны, 1 ст. лыжка сметанковага маргарыну, соль па смаку.

Заднія ножкі труса нашпігаваць свіным салам або свіной вэнджанай грудзінкай, пасаліць, змазаць смятанай, пячы на блясе або ў гусятніцы ў духоўцы да гатоўнасці.

Падаваць можна з мочанымі брусніцамі, смажанай бульбай, брусэльскай капустай, райскімі яблычкамі, скрылікамі лімона, зелянінай.

Тушаныя трубачкі з мяса труса

1 трус, соль, чорны і чырвоны молаты перац, 200 г варанай каўбасы, 1 крутое яйка, 100 г сыру, 60 г масла або маргарыну, 1,5–2 шклянкі булёну, вострыя прыправы, 1 ст. лыжка мукі, 2–3 ст. лыжкі смятаны, соль, чорны і чырвоны молаты перац, кроп або зеляніна пятрушкі, лісточкі мацярдушкі, маярану, мяты і г.д. да густу.

Труса разрэзаць на вялікія кавалкі (пярэднія ножкі, заднія ножкі, 2–4 часткі тушкі), косці выдаліць. Ва ўтвораныя адтуліны насыпаць солі і перцу і пакласці нарэзаныя саломкай або кубікамі каўбасу, яйка і сыр. Кавалкам прыдаць форму трубачак, перавязаць шпагатам або замацаваць вострымі драўлянымі палачкамі, пакласці ў нізкую каструлю разрэзаным бокам дагары. Наліць булён і пакласці кавалачкі масла, для смаку пакласці лісточкі мацярдушкі, маярану, мяты і г.д. Тушыць пад накрыўкай на слабым агні да поўнай гатоўнасці. Падаць з пасечанай зелянінай кропу або пятрушкі.

НБ

Каментары

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі11

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць