Грамадства55

Расія падтасоўвае сацапытанні, каб скінуць Лукашэнку?

На сайце «Соцыуму» няма ніякіх кантактаў. А папярэдняе апытанне было праведзенае аж у маі 2009-года. Апытвалі крымскую моладзь, ці падтрымлівае яна дэпартацыю мясцовых татараў у 1944-м.

На мінулым тыдні расійскі сайт Regnum надрукаваў вынікі сацыялагічнага апытання наконт прыхільнасцяў беларускіх выбарцаў.
Паводле вынікаў апытання, за Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць толькі 31% грамадзянаў. За ягоных супернікаў Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава — адпаведна, 11,2 і 9,8%.

Апытанне быццам бы праводзіў маскоўскі цэнтр «Соцыум». Цікава, што на іхнім сайце няма ніякіх кантактаў, апроч непрацоўных мэйлаў. А папярэдняе апытанне было праведзенае аж у маі 2009-года. Апытвалі крымскую моладзь, ці падтрымлівае яна дэпартацыю мясцовых татараў у 1944-м. Большасць адказала, што так.

Нягледзячы на невядомасць сацыялагічнай службы, лічбы рэйтынгу беларускіх кандыдатаў хутка падхапілі вядучыя расійскія СМІ. Прынамсі, яны фігуравалі ў сюжэце тэлеканала НТВ.

Вядомы беларускі сацыёлаг Андрэй Вардамацкі кажа, што ніколі не сутыкаўся з «Соцыумам». «Не чуў пра іх. Спачатку думаў, што гэта ўкраінскі «Соцыс», аж не», — кажа А.Вардамацкі.

На думку сацыёлага, правесці такое апытанне ў Беларусі тэарэтычна магчыма, але вельмі цяжка.

«Пытанне найперш не ў фінансах, а ў кваліфікацыі кадраў, якасці працы. Так лёгка гэта не зробіш», — мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтру «Новак».

Характэрна, які сайт першым паведаміў пра вынікі апытання. Regnum мае рэпутацыю рупара Крамля ў справах краін былога СССР. У беларускай рэдакцыі працуюць людзі, што выступаюць за аб’яднанне з Расіяй, але без Лукашэнкі.

Правесці сацыялагічнае апытанне ў Беларусі — нялёгкая справа. За часамі Лукашэнкі незалежныя сацыёлагі трапілі пад прэс. Сетку кадраў маюць толькі некалькі службаў. Цяжка паверыць, што нехта з нуля, не маючы пэўнай базы ў Беларусі, можа даць аб’ектыўныя вынікі.

Выглядае на тое, што Масква адмыслова ідзе на падтасоўку апытанняў, каб мець лішні аргумент у барацьбе з Лукашэнку.

Зрэшты, ужо праз пару дзён «адэкватны» адказ «Соцыуму» дала лукашэнкаўская служба Ecoom. Паводле іх звестак, у перамозе Лукашэнкі перакананыя 83% апытаных. Сацыялагічная вайна робатаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі9

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць