Улада11

Сёння стануць вядомыя імёны кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

Асабістая прысутнасць патэнцыйных кандыдатаў неабавязковая, аднак чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае пасяджэнне

Цэнтрвыбаркам сёння прыме рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Пасяджэнне ЦВК пачнецца ў 12.00 у Палацы Рэспублікі.

На яго запрошаны прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы і кіраўнікі іх ініцыятыўных груп. Асабістая прысутнасць патэнцыйных кандыдатаў неабавязковая,

аднак чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае пасяджэнне, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

Нагадаем, заяву аб згодзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты ў ЦВК перадалі 11 чалавек:

— намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;

— дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;

— кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч;

— лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў;

— індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі;

— намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;

— сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі;

— лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў;

— лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч;

— эканаміст Віктар Цярэшчанка;

— дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.

У ЦВК ужо заявілі, што няма шанцаў стаць кандыдатам у прэзідэнты ва Уладзіміра Правальскага, які не здолеў сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў.

Пасля рэгістрацыі кандыдаты ў прэзідэнты змогуць пачаць агітацыйную кампанію.

На сённяшнім пасяджэнні ЦВК пройдзе лёсаванне эфірнага часу для выступленняў кандыдатаў. Як паведамлялася раней, выступленні па тэлебачанні будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня ў рабочыя дні з 19.00 да 20.00, па радыё — з 6.00 да 7.10. Пасля 3 снежня кандыдаты ў прэзідэнты змогуць узяць удзел у тэле- і радыёдэбатах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай77

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць