Гісторыя

Прэзентуецца вершаваная гісторыя Беларусі

«Шлях. Твары, думкі, галасы. Рыфмаваная гісторыя ў адценнях беларускага духу». Так называецца кніга гісторыка Сяргея Кавалёва, якая 18 лістапада будзе прэзентавацца ў Мінску ў сядзібе ТБМ.

«Шлях. Твары, думкі, галасы. Рыфмаваная гісторыя ў адценнях беларускага духу». Так называецца кніга гісторыка Сяргея Кавалёва, якая 18 лістапада будзе прэзентавацца ў Мінску ў сядзібе Таварыства беларускай мовы (Мінск, вул. Румянцава, 13, ст. метро «Плошча Перамогі).

Кандыдат гістарычных навук Сяргей Кавалёў — ураджэнец Віцебску. Ён працаваў выкладчыкам у Тэхналягічным унівэрсытэце, але за свае дэмакратычныя погляды быў звольнены. Цяжка хворы, ён усе свае сілы скіраваў на стварэньне рыфмаванай гісторыі Радзімы.

Пабачыць свой твор яму ня лёсіла — сем гадоў таму аўтар памёр у дзень свайго пяцідзесяцігодзьдзя.

Ягоная кніга пад назовам «Шлях. Твары, думкі, галасы. Рыфмаваная гісторыя ў адценьнях беларускага духу» выйшла сёлета ў выдавецтве «Кнігазбор» накладам 100 асобнікаў на сродкі сваякоў аўтара.

Прадмову да яе напісаў Уладзімір Арлоў, які быў аднакурсьнікам Кавалёва на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ён згадвае.

«Напэўна, сэнс чалавечага жыцьця ў тым, каб як мага хутчэй зразумець сваю ролю на гэтым сьвеце, зьліцца з ёю, выканаць яе. У Сяргея шлях да гэтага разуменьня быў дастаткова пакручасты. Калі мы ўжо гаварылі па-беларуску, калі мы ўжо мелі Радзіму, ён глядзеў на нас крыху іранічна. Але потым ён непазьбежна, я кажу непазьбежна, таму што ён быў гісторык па адукацыі, таксама прыйшоў да ўсьведамленьня сябе беларусам, ён знайшоў сваю Радзіму, і ён пасьпеў прысьвяціць сваёй Радзіме, яе гісторыі кнігу свайго жыцьця».

У прэзэнтацыі бяруць удзел сябры і аднакурсьнікі аўтара, ягоная ўдава Ніна Кавалёва, а таксама саліст гурту «Стары Ольса» майстар і музыка Алесь Чумакоў.

Пачатак, а 17 гадзіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»21

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год назад пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?4

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»21

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць