Спорт2323

Лукашэнка згуляў у тэніс з Азаранка і Вазняцкі + фота і відэарэпартаж

ды падарыў ім афіцэрскія корцікі.

Дзясятая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйграла ў лідара жаночага тэніса Каралін Вазняцкі 6:3, 6:4 у дабрачынным матчы, які прайшоў 19 лістапада ў мінскім Палацы спорту.

Усе сродкі, выручаныя ад гэтай сустрэчы, будуць пералічаны ў Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах, які спартсменкі наведалі ў першай палове дня.

Пасля завяршэння сустрэчы прайшоў дабрачынны аўкцыён, на якім былі прададзены дзве гульнявыя формы Азаранкі (за 500 і 200 долараў), гульнявая форма Вазняцкі (за 400), ракетка Азаранкі (за 500), ракетка Вазняцкі (за 1.000), два білеты на наступны US Open, уключаючы пражыванне ў гатэлі (па 1.300), і пяць кепак з аўтографамі тэнісістак (у суме 500 долараў). Агульная сума выручаных сродкаў склала 5.700 долараў.

Датчанка польскага паходжання Каралін Вазняцкі заявіла пасля гульні, што рада знаходзіцца ў Беларусі і ёй падабаецца даваць дзецям штосьці ўзамен. Яна адзначыла, што разумее па-расейску, але размаўляе няшмат, і перайшла на англійскую.

Вікторыя Азаранка выказала падзяку сяброўцы за прыезд і са слязамі на вачах паабяцала, што такіх матчаў будзе больш. Яна пажадала дзецям «імкнення і веры ў сябе».

«Хочацца верыць, што яны паправяцца», — сказала тэнісістка.

Аляксандр Лукашэнка падарыў спартсменкам афіцэрскія корцікі. Такія ж падарункі ён уручыў у 2004 годзе Максіму Мірнаму і Уладзіміру Валчкову за перамогу над Аргенцінай у чвэрцьфінале Кубка Дэвіса.

Акрамя таго, ён прэзентаваў Вазняцкі і Азаранцы манеты Нацыянальнага банка з каштоўных металаў з выявай крыжа Ефрасінні Полацкай,

клюшкі, якімі ён гуляе ў хакей, а таксама валёнкі белага колеру для іх першынцаў.

Лукашэнка адзначыў, што Азаранка пасля перамогі на Кубку Крамля падарыла яму сваю ракетку.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, Азаранка не збіралася выйграваць гэтыя спаборніцтвы, бо трэба было ехаць у Катар на выніковы турнір, але ён патэлефанаваў і папрасіў перамагчы.

«Гэта была палітычная гульня. Ты прадэманстравала ўсёй Расіі, што Беларусь жывая», — заявіў Лукашэнка.

Перад гульнёй Азаранка і Вазняцкі правялі майстар-клас для юных тэнісістаў, а падчас гульні запрасілі на корт Лукашэнку, які зняў чаравікі, падкасаў штаны і гуляў адзін супраць дзвюх спартсменак ды прайграў.

Аўтограф-сесія і майстар-клас для маленькіх тэнісістаў (БелаПАН)

Каментары23

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць