Грамадства

У бальніцах застаюцца пяць пацярпелых ад выбуху на «Пінскдрэве»

Двое пацярпелых ад выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» могуць быць выпісаны з мінскай бальніцы праз два тыдні.

Як паведаміў БелаПАН галоўны лекар Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка, яны адчуваюць сябе нармальна. Паводле інфармацыі галоўнага ўрача, яшчэ адзін пацярпелы быў выпісаны з бальніцы на мінулым тыдні.

У Брэсцкай абласной бальніцы мужчына 1976 года нараджэння па-ранейшаму знаходзіцца ў аддзяленні спалучанай траўмы. Яго стан на раніцу 22 лістапада — сярэдняй ступені цяжкасці, паведаміў намеснік галоўнага доктара па лячэбнай працы бальніцы Тадэвуш Гарасімчык.

Яшчэ двое пацярпелых, мужчыны 1981 і 1977 гадоў нараджэння, знаходзяцца ў рэанімацыі і ўжо адключаны ад апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Абодва дыхаюць і ядуць самастойна. Іх стан медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі.

У выніку выбуху, які адбыўся на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» 25 кастрычніка, загінулі 14 чалавек. Целы двух былі знойдзены ратавальнікамі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў.

Паводле звестак МНС, магчымая прычына НЗ — «выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул».

Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці распачала справу на падставе ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правіл бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах ці ў выбухованебяспечных цэхах або правіл бяспекі выбухованебяспечных работ).

На ўзроўні Савета бяспекі Беларусі была створана камісія па расследаванні прычын НЗ, якая 16 лістапада праінфармавала Савет бяспекі пра вынікі расследавання. Акрамя таго, уласную камісію па расследаванні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў». Паводле яе высноў, прычынай выбуху і пажару стала парушэнне рэгламенту рамонтных работ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць