Грамадства

У Мінску праходзіць сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі

У беларускім МЗС пачалося сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі. Для ўдзелу ў ім напярэдадні вечарам у Мінск прыбыў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

Адкрываючы пасяджэнне, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў адзначыў: галоўнае пытанне парадку дня — аналіз ходу выканання сумеснай двухгадовай праграмы ўзгодненых дзеянняў у сферы знешняй палітыкі.

Мартынаў падкрэсліў, што ўсе пытанні сённяшняга пасяджэння «вельмі актуальныя» для абодвух бакоў.

«Абодва МЗС працуюць не толькі над двухбаковымі адносінамі, але і над тымі выклікамі, якія звязаны з наступствам сусветнага эканамічнага крызісу, мадэрнізацыямі нашых эканомік. Наяўнасць гэтых выклікаў толькі садзейнічае паспяховай актывізацыі нашага ўзаемадзеяння», — лічыць міністр.

Ён, у прыватнасці, выказаў падзяку расійскім калегам за падтрымку ў ААН ініцыятывы Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі.

Акрамя таго, заявіў Мартынаў, Беларусь зацікаўлена ў тым, каб Расія ўдзельнічала ў рэгіянальных праектах у межах Усходняга партнёрства.

«Важна папрацаваць і над тым, каб Еўрасаюз і Мытны саюз не ішлі па разыходных траекторыях, а ў нейкі момант пачалі ўзаемадзейнічаць на эканамічнай платформе», — сказаў кіраўнік беларускага МЗС.

Яго расійскі калега Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, адзначыў: і Расія, і Беларусь «адкрытыя для адносін з усімі краінамі на аснове ўзаемнай павагі і ўзаемавыгаднасці».

Паводле слоў Лаўрова, на сённяшнім пасяджэнні калегій будзе абмеркаваны комплекс пытанняў, звязаных з дзейнасцю інтэграцыйных структур на прасторы СНД.

«На Савеце кіраўнікоў дзяржаў СНД, які адбудзецца ў наступным месяцы ў Маскве, будуць падведзены вынікі старшынства там Расіі. Ёсць пра што пагаварыць і ў святле перадачы старшынства Беларусі ў АДКБ», — сказаў Лаўроў.

Асобная ўвага, адзначыў ён, будзе нададзена пытанню супрацоўніцтва з Еўрасаюзам.

«Мы з павагай ставімся да тых інтарэсаў, які Еўрасаюз мае на прасторы СНД, — заявіў Лаўроў. — Мы падтрымліваем развіццё адносін паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі арганізацыямі, уключаючы Савет Еўропы».

Кіраўнік расійскага МЗС, у прыватнасці, нагадаў, што Расія садзейнічала ўключэнню Беларусі ў якасці назіральніка ў праграму ЕС «Паўночнае вымярэнне».

Як паведамлялася раней, 2 лістапада на міністэрскай сустрэчы ўдзельнікаў гэтага праекта ў Осла Лаўроў заявіў: Расія разлічвае на прыняцце рашэння аб наданні Беларусі статуса назіральніка ў межах «Паўночнага вымярэння» (удзельнікамі гэтай праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва з’яўляюцца Германія, Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія і Расія).

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 года. Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў5

Герман Грэф назваў пытанне, якое хвалюе ўсіх расіян — як мага хутчэйшае сканчэнне ваенных дзеянняў6

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду1

У Ратамцы растлумачылі, чаму ўладальнікам коней не працягнулі дамовы3

«Мая пазіцыя адносна сілавікоў пасля перамогі простая». Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»6

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць41

Калеснікава расказала пра сустрэчу з дыпламатам, які ўдзельнічаў у вызваленні палітвязняў5

У Мексіцы з'явіўся свой Бэтмен, які палюе на вулічных злодзеяў і прывязвае іх да ліхтарных слупоў ФОТЫ2

Пасля Кітая Лукашэнка скіруецца ў Інданезію3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць