Здарэнні11

Генеральная пракуратура заступілася за работнікаў прадпрыемства «ЛеГранд»

За парушэнні заканадаўства аб працы ў частцы парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы і канчатковага разліку са звольненымі работнікамі генеральны дырэктар прыватнага унітарнага прадпрыемства «ЛеГранд» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яму давялося выплаціць 280 тысяч рублёў.

Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

Праведзеная на прадпрыемстве пракурорская праверка паказала, што з 1 студзеня па 10 лістапада 2010 года з прадпрыемства звольнена 68 работнікаў. На момант праверкі запазычанасць перад 25 звольненымі склала амаль 99 млн. рублёў. Пры гэтым некаторым работнікам выплаты, якія належаць ад наймальніка пры звальненні, у парушэнне Працоўнага кодэкса не зроблены ў дзень звальнення.

Акрамя таго, па стане на 11 лістапада ў прыватнага прадпрыемства была запазычанасць перад работнікамі па заработнай плаце за жнівень і верасень больш за 151 млн. рублёў.

Пасля ўмяшання органаў пракуратуры ўся запазычанасць была пагашана на працягу тыдня.

700 тысяч рублёў штрафу гендырэктару «ЛеГранда» давялося выплаціць за парушэнні ў падаванні статыстычнай справаздачнасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

Выдавецтва «Папуры» анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць