Спорт11

Радзівонава, Шытава і Верамко трымаць не будзем, Гутара, Няхайчыка, Скавыша – не адпусцім

Пра гэта заявіў старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі падчас онлайн-канферэнцыі, што прайшла ў «Народнай газеце» 23 лістапада

«Я лічу, што людзі, якія саспелі, наконт якіх ёсць пэўны пакет прапаноў, — гэта Радзівонаў і, магчыма, Шытаў.

Калі будуць добрыя прапановы, мы не зможам адмовіць гульцам у пераходзе ў іншы клуб.

Пакуль выразна сфармуляваных прапаноў гэтым футбалістам няма.

Нікому аддаваць за бясцэнак нашых гульцоў мы не будзем. Верамко — галкіпер высокага ўзроўню, але мы падрыхтавалі яму годную замену ў асобе Гутара. Гэта тая самая схема пераемнасці. Так што калі па Верамко паступяць прапановы, мы іх будзем разглядаць. Мы не купляем футбалістаў на адзін год. Што тычыцца маладых гульцоў — Гутара, Няхайчыка, Дзмітрыя Багі, Скавыша — яны не ўсё аддалі нашай камандзе,

таму прапановы аб іх трансферах разглядацца не будуць. Мы не будзем ладзіць татальны распродаж.

Не сакрэт, што некалькі вядучых гульцоў БАТЭ зарабляюць каля 120 тысяч даляраў у год без прэміяльных. А калі ім прапануюць кантракт на паўмільёна? Хлопца запрашаюць у добрую каманду, якая змагаецца за высокія месцы і ўдзельнічае ў сур’ёзных спаборніцтвах. Хіба правільна будзе яго не адпусціць?

Хочацца, каб нашы гульцы развіваліся на карысць беларускага футбола, на карысць зборнай.

Але ёсць і іншыя сітуацыі.

У нас ёсць Няхайчык, які цікавы для замежных клюбаў, але я лічу,

што яму яшчэ рана пераязджаць у іншы чэмпіянат.

Ды і прапаноў такіх, ад якіх нельга адмовіцца, не паступала. А калі Радзівонаву паступіць добрая прапанова з Еўропы, мы не маем права яго не адпусціць. Трэба паважаць футбалістаў і спрыяць развіццю іх кар’еры.

Два чалавекі, з якімі ні за што не расстанемся (калі толькі не паступіць нейкая вар’яцкая прапанова з еўрапейскіх клубаў), гэта Аляксандр Юрэвіч і Дзмітрый Ліхтаровіч.

Але мне хочацца, каб яны аддалі сябе БАТЭ. Бо без іх БАТЭ — гэта ўжо не БАТЭ.

Я не ведаю, хто самы дарагі гулец у камандзе. Сітуацыя досыць ўмоўная. Гэта рынак, і ў нас вельмі шмат класных футбалістаў. У многіх вядомых клубах гуляюць людзі, у якіх аб’ём станоўчых якасцяў не так шырокі, як у нашых гульцоў. Спадзяюся, што ў камандзе кожны год будзе з’яўляцца футбаліст, які стане пасля самым дарагім.

За выхад у групавы этап Лігі Еўропы мы выплачваем 150 тысяч еўра на каманду і 150 тысяч еўра за выхад у плэй-оф турніру,

у групе нічыя — 40 тыс. еўра, перамога — 70 тыс. еўра. У чэмпіянаце Беларусі прэміяльныя за перамогу да тысячы даляраў за гульца. За нічыі наогул не прэміруем.

поўны тэкст онлайн-канферэнцыі

***

Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ сёлета стаў сямікратным чэмпіёнам Беларусі па футболе (прычым пяты раз запар), а таксама датэрмінова выйшаў у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

2 снежня на стадыёне «Дынама» БАТЭ згуляе ў матчы 5-га тура групавога этап ЛЕ з кіеўскім «Дынама» (пачатак матчу, а 22:05).

Будзе марозна, пакуль сіноптыкі прагназуюць ад мінус 6–9 да мінус 11, але цалкам верагодна, што гэта будзе гульня за першае месца ў групе, што дазволіць быць сеяным падчас лёсавання плей-оф (17 снежня) і атрымаць не толькі лягчэйшага суперніка, але і правесці другі матч 1/16 на сваім полі.

Матчы першага раўнду плей-оф пройдуць 17 і 24 лютага 2011 года.

Білеты на матч БАТЭ — «Дынама» Кіеў ужо ў продажы. Кошт — 10 000, 20 000, 30 000.

Каментары1

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай7

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына стаў своеасабліва прыбіраць кватэру — яго забралі ў міліцыю ВІДЭА

У Гомелі 20-гадовая дзяўчына на «ягуары» цудам выжыла ў аварыі2

«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны4

Беларусаў, якія раней заплацілі за данаты, пачалі выклікаць у пракуратуру13

Стаў вядомы прысуд Паўлу Іванову з Віцебска, якога судзілі за «абразу Лукашэнкі»

Маляваныч расказаў, чым адкупляўся ад даішнікаў1

У Мінску адбыўся вялікі сход Дзядоў Марозаў і Снягурак ФОТЫ2

Пасажырскі самалёт разбіўся ў Казахстане. На борце былі 67 чалавек, 25 выжылі3

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай7

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

Галоўнае
Усе навіны →