Улада1010

Цярэшчанка: Невядомыя фізічна пашкодзілі тармазы і падушкі бяспекі ў маім аўтамабілі

Аднак кандыдат адмовіўся даць «Нашай Ніве» кантакты кіроўцаў ці сэрвіснага цэнтра, у якім праводзілася дыягностыка.

Віктар Цярэшчанка, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, заявіў, што невядомыя сур’ёзна пашкодзілі яго аўтамабіль.
Паводле словаў кандыдата, пашкоджанні тармазной сістэмы і сістэмы спрацоўвання падушак бяспекі маглі мець самыя дрэнныя наступствы.

Вось што Віктар Цярэшчанка распавёў «Нашай Ніве»: «Я папрасіў сваю давераную асобу Аляксея замяніць аліву ў аўтамабілі, якім звычайна карыстаюся («Додж Караван» 2008 года выпуску). Перад заменай алівы аўто, як заўжды, праверылі сістэмай камп’ютарнай дыягностыкі. Выявіліся пашкоджанні сістэмы блакавання тармазоў і падушак бяспекі. Аказалася, пашкоджанні былі механічныя, зробленыя з прымяненнем грубай фізічнай сілы».

Віктар Цярэшчанка звязвае гэты выпадак з увагай спецслужбаў да сваёй асобы:

«Прыкладна месяц таму гэта пачалося. За маімі перамяшчэннямі сочаць, тэлефоны праслухоўваюць, скайп заблакавалі. Даходзіць да анекдатычных выпадкаў, калі ў халоднае надвор’е адзін і той-жа чалавек прагульваецца пад маімі вокнамі з дзіцячай каляскай цягам васьмі гадзін запар».

Адначасовае пашкоджанне тармазоў і падушак бяспекі можа стаць прычынай аварыі з трагічнымі наступствамі.

Віктар Цярэшчанка вырашыў узмацніць кантроль за асабістымі кіроўцамі. «У мяне іх два. І я сёння ж іх звольню. Не магу больш давяраць гэтым людзям. За апошнія дні машыну ўскрывалі двойчы. Пасярод белага дня. З салона нічога не знікла, аднак цяпер зразумела, што працавалі не простыя зладзеі», — кажа кандыдат.

Сп. Цярэшчанка адмовіўся даць «Нашай Ніве» кантакты кіроўцаў, каб атрымаць удакладненні аб характары пашкоджанняў, ці сэрвіснага цэнтра, у якім праводзілася дыягностыка. Кандыдат у прэзідэнты спаслаўся на неабходнасць правядзення службовага расследавання справы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў7

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!6

У красавіку адкрыюць абноўленую зону чакання на мяжы ў Брэсце ФОТЫ1

ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанка, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў7

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць