Эканоміка

Урад Казахстана ўхваліў пакет пагадненняў па фармаванні адзінай эканамічнай прасторы

Урад Казахстана ў аўторак на паседжанні ўрада ўхваліў пакет пагадненняў па фармаванні адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) Мытнага саюза Казахстана, Расіі і Беларусі.

Кабінет мініністраў разгледзеў пакет з 17 дакументаў. Чальцы ўрада, у прыватнасці, ўхвалілі пагадненне аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы, пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб’ектаў натуральных манаполій, пагадненне аб адзіных правілах прадстаўлення прамысловых субсідый, пагадненне аб адзіных правілах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, пагадненне аб дзяржаўных закупках, пагадненне аб гандлі паслугамі і інвестыцыях, а таксама пагадненне аб стварэнні ўмоваў на фінансавых рынках для забяспечання свабоднага рынку капіталу.

Урад Казахстана таксама падтрымаў пагадненне аб парадку арганізацыі, кіравання, функцыянавання і развіцця агульнага рынку нафты, нафтапрадуктаў Беларусі, Расіі і Казахстана.

Акрамя таго, ухваленыя пагадненні аб супрацоўніцтве па супрацьдзеянні нелегальнай працоўнай міграцыі з трэціх дзяржаваў, аб прававым статусе працоўных-мігрантаў і чальцоў іх сем’яў, аб адзіных прынцыпах і правілах у сферы тэхнічнага рэгулявання, аб адзіных прынцыпах рэгулявання ў сферы абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Чальцы Кабінета міністраў таксама падтрымалі ўзгодненыя прынцыпы валютнай палітыкі краін МС.

Адзіная эканамічная прастора стане наступнай прыступкай інтэграцыі краін — удзельніц Мытнага саюза: Расіі, Беларусі і Казахстана. Яно будзе прадугледжваць вольны рух тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, узгодненую макраэканамічную палітыку.

Прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін у лістападзе выказваў надзею, што пакет дакументаў па АЭП удасца ўзгадніць да сустрэчы прэзідэнтаў трох краін 9 снежня. Пуцін заяўляў, што разлічвае на пачатак працы АЭП у 2012 годзе.

У аўторак урад РФ разгледзіць пакет пагадненняў па фармаванні адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай17

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць3

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

Беларусаў у Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам7

У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему6

Жанчына з-пад Баранавіч прыехала ў Мінск і там накінулася на 10‑гадовага хлопчыка7

Беларуска не можа выехаць з Польшчы праз рэдкі спосаб легалізацыі. Каб гэта выправіць, трэба мяняць закон2

Хлопчык, які знаходзіўся на ШВЛ пасля інцыдэнту з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці, ужо дыхае самастойна3

Беларусь уваходзіць у топ-20 краін з самымі таннымі цыгарэтамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай17

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць