Спорт

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плей-оф Лігі чэмпіёнаў

У сераду скончыўся групавы этап футбольнай Лігі чэмпіёнаў: вызначыліся ўсе ўдзельнікі плеф-оф (1/8 фіналу), матчы якога пройдуць ужо ў наступным раўндзе.

Месцы ў 1/8 фіналу забраніравалі: «Тотэнхэм», «Інтэр», «Шальке», «Ліён», «МанЮнайтэд», «Валенсія», «Баварыя», «Рома», «Чэлсі», «Марсэль», «Рэал», «Мілан», «Шахцёр» Данецк, «Арсенал», «Барселона», а таксама крыўдзіцель БАТЭ ў кваліфікацыі ЛЧ — дацкі «Капенгаген».

Занялі трэція месцы ў групах,

а значыць выступяць у лютым у 1/16 фіналу Лігі Еўропы (г.зн. сталі імавернымі супернікамі БАТЭ):

«Твэнтэ» Энсхэдэ, «Бенфіка» Лісабон, «Рэйнджэрс» Глазга, «Рубін» Казань, «Базэль» (Швейцарыя), «Спартак» Масква, «Аякс» Амстэрдам, «Брага» (Партугалія).

Нагадаем, што ўжо забяспечылі сабе ўдзел у 1/16 фіналу Лігі Еўропы, апроч, барысаўскага БАТЭ і кіеўскага «Дынама»,

«Манчэстэр Сіці» (Англія), «Лех» Познань, «Баер» Леверкузэн, «Вільярэал» (Іспанія), ПАОК Салонікі, ЦСКА (Масква), «Спарта» Прага, «Зеніт» Пецярбург, АЕК Афіны, «Штутгарт» (Нямеччына), «Янг Бойз» Берн, ПСВ Эйндховен, «Металіст» Харкаў, ПСЖ (Францыя), «Ліверпуль» (Англія), «Порту» (Партугалія), «Бешыкташ» Стамбул. 

Скончыцца групавы этап Лігі Еўропы ў наступныя сераду і чацвер, кали вызначацца апошнія пяць удзельнікаў гэтай стадыі.

У сераду, 15 снежня, БАТЭ згуляе ў гасцях з алкмарскім AZ, а кіеўскае «Дынама» на сваім полі з «Шэрыфам» (Дынама — 10, БАТЭ — 10, AZ — 4. Шэрыф — 4.

У пятніцу, 17 снежня, пройдзе лёсаванне плей-оф Лігі Еўропы,

пачатак, а 14-й. Жывы эфір на тэлеканале «Еўраспорт», жывая трансляцыя лёсавання Лігі чэмпіёнаў — а 13-й.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць