Грамадства11

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы

Польская фірма наймала кіроўцаў з-за мяжы для працы на гарадскіх аўтобусах. Але затым у замежнікаў забіралі пашпарты, не аддавалі частку заробку і ўводзілі ў зман адносна медыцынскай страхоўкі. Сярод пацярпелых ёсць і беларусы, піша Most са спасылкай на Wyborcza.

Ілюстрацыйнае фота Marcin Jakowiak / UM Bialystok

Паводле звестак пракуратуры, прымусовую працу выкарыстоўвала фірма з Бытама, якая абслугоўвае каля 50 аўтобусных маршрутаў у Верхнесілезскай агламерацыі: у Катавіцах, Глівіцах, Мікалове, Сасноўцы, Тыхах, Забжэ, Хожуве і Дамброве-Гурнічэй.

Кіроўцаў з Азербайджана, Грузіі, Індыі, Украіны і Беларусі прымушалі кіраваць аўтобусамі і пры гэтым уводзілі ў зман адносна працягласці і ўмоў працы, а таксама медыцынскага абслугоўвання. Кіроўцы працавалі па 300‑350 гадзін у месяц, а рэкордная працягласць працы дасягнула 450 гадзін у месяц.

Як распавяла выданню Wyborczа Катажына Цалуў-Яшэўска з Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, у замежных кіроўцаў забіралі пашпарты і іншыя дакументы, не выплачвалі ім заробак. З-за гэтага яны не маглі вярнуцца дадому або змяніць працу.

Пракуратура ўжо ўстанавіла 15 пацярпелых, але допыты працягваюцца.

Вербавалі людзей, выкарыстоўваючы базы памежнікаў

Абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая атрымлівала выгаду ад гандлю людзьмі, а таксама ў садзейнічанні нелегальнаму знаходжанню замежнікаў на тэрыторыі Польшчы прад'яўлены сямі асобам. Сярод іх аказаліся ўладальнікі фірмы супругі Кшыштаф і Барбара П.

У злачыннай дзейнасці прымалі ўдзел двое супрацоўнікаў Памежнай службы, адзін з якіх — зяць Кшыштафа і Барбары П. Памежнікі, маючы доступ да баз даных, даведваліся, хто з замежнікаў стараецца атрымаць дазвол на працу ў Польшчы. Гэтыя даныя выкарыстоўваліся для вярбоўкі кіроўцаў.

Таксама абвінавачанымі па справе праходзяць трое грамадзян Грузіі.

Суд пастанавіў арыштаваць Барбару П. і яе зяця. Астатнія абвінавачаныя знаходзяцца на свабодзе пад залогам ад 2 тыс. да 50 тысяч злотых (да 12 тысяч еўра). Абвінавачаных памежнікаў адхілілі ад службы.

Каментары1

  • Супадзенне?
    26.03.2026
    Раней такое можна было бачыць толькі на расеі, а цепер і ў Польшчы.

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек1

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек1

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць