Грамадства22

ТБМ не перастае спадзявацца на ўлады, але разьлічвае на звычайных беларусаў

Таварыства беларускай мовы прыняло дзьве заявы: адна накіраваная ў бок высокіх уладаў, другая зьвернутая да шараговых беларусаў. Праблемы, якія непакояць ТБМ: выцясьненьне беларускай мовы з ВНУ і беднасьць фондаў правінцыйных бібліятэк.

Таварыства беларускай мовы прыняло дзьве заявы: адна накіраваная ў бок высокіх уладаў, другая зьвернутая да шараговых беларусаў. Праблемы, якія непакояць ТБМ: выцясьненьне беларускай мовы з ВНУ і беднасьць фондаў правінцыйных бібліятэк.

Першая заява вытрыманая ў дыпляматычным духу і зьвернутая да «ўсіх уладных структур». У пасланьні ўзьнімаецца праблема раптоўнага зьнікненьня беларускай мовы з вучэбных стандартаў вышэйшай школы:

«У сувязі з распрацоўкай Міністэрствам адукацыі новых адукацыйных стандартаў у галіне вышэйшай адукацыі істотна відазмяніўся блок сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Зменшыліся як аб’ём гадзін, так і колькасць дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага блоку. У прыватнасці, беларуская мова ў вучэбных стандартах, адпаведна і ў планах, адсутнічае зусім. Міністэрства адукацыі апраўдвае гэтыя меры тым, што акцэнт пераносіцца на вывучэнне беларускай мовы ў школе».

ТБМ не пагаджаецца з такім падыходам, робіць акцэнт на тым, што школьных ведаў недастаткова для паўнацэннага карыстаньня мовай, а тым больш карыстаньня ёю ў сфэры абранай студэнтам спэцыяльнасьці, пра што сьведчыць нізкі сярэдні бал тэставаньня. Да таго ж, адзначае ТБМ, бяз працы застануцца выкладчыкі.

Больш за тое, у кроках Мінадукацыі ТБМ бачыць пагрозу нацыянальным інтарэсам: «Міністэрства адукацыі насуперак заявам кіраўніка дзяржавы мэтанакіравана выводзіць беларускую мову з усіх сацыяльных сфераў. У цяперашні складаны палітычны час такія недаравальныя акцыі Міністэрства не толькі вядуць да духоўнай катастрофы, але і самым непасрэдным чынам ставяць пад пагрозу незалежнасць краіны, яе аўтарытэт у свеце».

ТБМ не хацелася б расчароўвацца ў шчырасьці заяваў кіраўніка дзяржавы, які «неаднаразова падкрэсліваў, што беларуская мова знаходзіцца пад пільнай дзяржаўнай апекай і клопатам», але «калі ж палітыка русіфікацыі і надалей будзе беспакарана працягвацца, то ўзнікнуць справядлівыя сумненні ў шчырасці дэклараванай дзяржавай падтрымкі нацыянальнай мовы і культуры».

У другой заяве Таварыства беларускай мовы зьвяртаецца да суайчыньнікаў з просьбай падпісаць на беларускамоўныя выданьні (і ў тым ліку на газэту ТБМ «Наша слова») школьныя і вясковыя бібліятэкі, а таксама раённыя музэі, тым больш што налета спаўняецца сымбалічная для беларускай культуры дата — 125 гадоў з дня народзінаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

“Мы спадзяемся на беларускіх прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў бізнесу, якія не пашкадуюць грошай на прапаганду сярод вучняў і студэнтаў, а таксама сярод вясковых людзей і гараджанаў роднага беларускага слова. Толькі дзякуючы нашым агульным намаганням беларуская мова будзе існаваць і пашырацца ў нашай краіне і свеце”, — гаворыцца ў заяве ТБМ

Каментары2

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў4

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у інстаграме20

У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА4

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў4

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць