Жонка палітыка пакуль так і не атрымала ад уладаў інфармацыі аб месцазнаходжанні яе мужа.
Як паведаміла «Нашай Ніве» жонка Віталя Рымашэўскага, Наста, а 10 гадзіне сёння меў адбыцца допыт у КДБ.«Учора мне пазваніў адвакат Віталя і паведаміў, што 21 снежня Віталя дапытаюць, пасля допыту вырашыцца яго далейшы лёс. Пакінуць у КДБ, альбо перавядуць у «валадарку», — распавяла спадарыня Наста.
«Ніхто з органаў да мяне не прыходзіў, не званіў. І нічога мне аб Віталі не паведамлялі. Я занесла заяву ў наш РУУС, але адказу дагэтуль няма. Ведаю, што Вольга Някляева звярнулася да генеральнага пракурора.
Я таксама хацела б гэта зрабіць. Аднак ў мяне ж малое дзіця, я не магу яго пакінуць аднаго і заняцца справамі мужа.Спадзяюся, хутка даведаюся добрыя навіны», — гаворыць Наста Рымашэўская.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары