Кампанія МТС абвергла інфармацыю, якая з’явілася на асобных інтэрнэт-рэсурсах, аб тым, што праваахоўныя органы запатрабавалі і атрымалі ад аператараў сотавай сувязі тэлефонныя нумары абанентаў, зарэгістраваныя ў сотавых сетках у раёне мітынгу, што адбыўся 19 снежня.

Як паведамілі IT.TUT.BY у кампаніі, «запытаў ад праваахоўных органаў, звязаных з названай тэмай, у кампанію МТС не паступала. Ніякія спісы нумароў тэлефонаў нікому не перадаваліся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?