Спорт11

Лукашэнка будзе змагацца з «Газпромам»

Спачатку на лёдзе. Тым часам беларускі клюб будзе выступаць у першынстве Расеі.

Гэтымі днямі ў Менску з афіцыйным візытам знаходзіцца старшыня Камітэту Дзяржаўнай Думы Расеі па фізкультуры, спорту і справах моладзі Ўладзіслаў Трацьцяк, у мінулым адзін з найлепшых хакейных брамнікаў усіх часоў.

У рамках візыту сёньня адбылася сустрэча Трацьцяка з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас іхнай сустрэчы было абмеркаванае пытаньне беларускіх хакеістаў, што выступаюць у расейскім першынстве. Лукашэнка выказаў прапанову, каб беларусы не лічыліся легіянэрамі ў Расеі, гэта, на ягоную думку, паспрыяе разьвіцьцю хакею ў абедзьвюх краінах. Лукашэнка сказаў, што гульцы мусяць быць інтэрнацыяналізаваныя.

Таксама Трацьцяк сустрэўся з са сваім калегам, старшынём фэдэрацыі хакею Беларусі і адначасова міністрам унутраных справаў Беларусі Уладзімерам Навумавым. На гэтай сустрэчы было дамоўлена аб удзеле беларускага клюбу ў вышэйшай лізе (другая па моцы) чэмпіянату Расеі, з далейшай магчымасьцю трапляньня ў супэрлігу. Варта адзначыць, што раней амаль усе трэнэры камандаў беларускай экстралігі (апроч Міхаіла Захарава зь «Юнацтва») нэгатыўна паставіліся да такой ідэі, бо Беларусь цяпер мае досыць самадастатковы ўнутраны чэмпіянат, які інтэнсіўна разьвіваецца.

Беларуская фэдэрацыя пакуль ня вызначылася з клюбам, які прадставіць Беларусь у першынстве суседняй краіны. Няма пэўнасьці і датычна дэбюту беларусаў у вышэйшай лізе, але найхутчэй гэта будзе сэзон 2007/08.

Таксама Трацьцяк запрасіў Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у сьвяткаваньні 60-годзьдзя расейскага хакею, якое адбудзецца 14 сьнежня ў Маскве. У рамках сьвяткаваньня заплянаваны матч вэтэранаў «Зоркі Расеі» супраць каманды «Газпрому». Лукашэнку прапанавалі самому абраць каманду за якую ён зьбіраецца гуляць. Кіраўнік Беларусі вырашыў пазмагацца з «Газпромам», што вельмі сымбалічна напярэдадні ўзгадненьня коштаў на газ налета для Беларусі.

Зь іншых хакейных навінаў трэба адзначыць сёлетні дэбют у НХЛ другога беларуса. Сёньня ўначы Андрэй Касьціцын упершыню ў сэзоне апрануў саколку «Манрэаль Канадыянс». Трэнэры каманды зьвярнулі ўвагу на подзьвігі Андрэя ў фарм-клюбе «Манрэалю» «Гамільтон Бульдогз» і прадставілі яму шанец замацавацца ў аснове. «Манрэаль» учора ўпэўнена перамог «Атаву Сэнатарз» – 6:3. Касьціцын правёў на пляцоўцы 11 хвілін і тры разы кінуў па брамах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы34

У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?5

Дзмітрый Баскаў пашырае бізнэс пад брэндам Lepshy15

У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі2

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе4

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць