Грамадства

Еўрарадыё паскардзілася ў КДБ на яго супрацоўнікаў

«Еўрапейскае радыё для Беларусі» накіравала ў Камітэт дзяржбяспекі скаргу на дзеянні супрацоўнікаў упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці,

якія праводзілі 25 снежня ператрус у памяшканні мінскага карпункта радыё і вынеслі практычна ўсё абсталяванне.

Як паведаміла шэф-рэдактар «Еўрарадыё» Юлія Слуцкая, копія ліста адпраўлена ў Генеральную пракуратуру. У ім зазначаецца, што пры правядзенні следчых дзеянняў быў парушаны шэраг заканадаўчых норм, а таксама ўтрымліваецца просьба разабрацца ў сітуацыі і вярнуць тэхніку.

З рэдакцыі, паводле слоў Слуцкай, вынеслі камп`ютары, ноўтбукі, сервер, дыктафоны, фотаапараты, партатыўныя відэакамеры — усяго 43 найменні.

Шэф-рэдактар падкрэсліла, што дагэтуль супрацоўнікам «Еўрарадыё» не растлумачылі, у сувязі з чым праводзіўся вобыск. Яна таксама нагадала, што падчас вобыску ў офісе нікога не было.

Слуцкая звярнула ўвагу на тое, што «Еўрарадыё» мае акрэдытацыю МЗС Беларусі, якая сапраўдная да 10 лістапада 2011 года. Карпункт у Мінску быў адкрыты ў лістападзе 2009-га.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць