Эканоміка

Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі ў Мінску прыватызуюць

УП «Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі Мінска» плануецца прыватызаваць у 2011 годзе.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Пераўтварэнне цэнтра ў ААТ прадугледжанае планам прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Мінска, на 2011–2013 гады. Гэты дакумент зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама.

Спісавая колькасць працаўнікоў цэнтра складае 106 чалавек. Кошт чыстых актываў — Br 1309 млн.

У 2012 годзе, згодна з гарадскім планам прыватызацыі, у ААТ будзе пераўтворанае КУП «Гарадскі малочны завод № 1». На прадпрыемстве працуе больш за 1,5 тыс. чалавек, кошт яго чыстых актываў — Br 105 871 млн.

На 2013 год запланаваная прыватызацыя ГП «ЖЭУ № 63» УП ЖРЭА Кастрычніцкага раёна і КУП «ЖЭУ-4» ЖРЭА Ленінскага раёна сталіцы.

Рашэннем Мінгарвыканкама зацверджаны таксама план продажу акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў на 2011 год, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Мінска.
У спісе тры прадпрыемствы: «Мясамалмантаж», Мінскі ПКТІ і «Камволь». Спосаб продажу акцый — аўкцыён.

Статутны фонд «Мясамалмантажа» вызначаны ў памеры 112 222 акцый. Доля камунальнай уласнасці Мінска — 24 805 акцый, або 22,1% статутнага фонду, якія і прапануюцца для продажу. У статутным фондзе Мінскага ПКТІ 705 952 акцый, з якіх у камунальнай уласнасці горада знаходзяцца 695 573 акцыі, або 98,53%. На продаж выстаўляюцца 335 539 акцый (47,53%). У «Камволя» 114 776 753 акцыі, у камунальнай уласнасці — 20 333 034 акцыі, або 17,72%, якія выставяць на продаж.

Планы прыватызацыі і продажу зацверджаныя на падставе рашэнняў Мінскага гарадскога савета дэпутатаў № 137 ад 12 снежня 2000 года «Аб зацверджанні Палажэння аб раздзяржаўленні і прыватызацыі камунальнай уласнасці горада Мінска» і № 144 ад 18 чэрвеня 2008 года «Аб зацверджанні парадку фармавання планаў прыватызацыі аб’ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці горада Мінска, а таксама продажу акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці горада Мінска».

Структурным падраздзяленням Мінгарвыканкама, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ўнітарныя прадпрыемствы, уключаныя ў план прыватызацыі і план продажу, даручана правесці рэвізію фінансава-гаспадарчай дзейнасці і праверку падатковымі органамі прадпрыемстваў, уключаных у план прыватызацыі, у адпаведнасці з парадкам, усталяваным Указам № 510 ад 16 кастрычніка 2009 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»28

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»28

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць