Свет

Выказванні папы ў Егіпце назвалі «ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны»

Егіпет адклікаў у аўторак для кансультацый свайго пасла ў Ватыкане пасля нядаўніх выказванняў папы рымскага Бенедыкта XVI.
Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС АРЕ Хусам Закі.

Паводле яго словаў, кіраўнік дыпмісіі выкліканы ў Каір «услед за чарговай заявай Ватыкана, якая закранае Егіпет і з’яўляецца недапушчальным умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны».

У мінулы панядзелак кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы заклікаў урады галоўным чынам мусульманскіх краін больш рабіць для абароны хрысціянскіх меншасцяў.

Пантыфік ізноў асудзіў нядаўнія напады на цэрквы, якія забралі дзясяткі жыццяў у Егіпце, Іраку і Нігерыі, паказаўшы пры гэтым на неабходнасць прыняцця эфектыўных мераў супраць рэлігійнай нецярпімасці.

1 студзеня праз некалькі хвілін пасля надыходу новага 2011 года ў егіпецкай Александрыі ля копцкага храма прагрымеў магутны выбух, ад якога пацярпеў 21 чалавек. Тэракт быў здзейснены ў той момант, калі вернікі пачалі выходзіць з храма пасля святочнай службы. Сярод загінулых былі цэлыя сем’і, шмат маладых людзей.

Гэты тэракт ледзь не прывёў да міжканфесійнага расколу ў краіне. Па ўсім Егіпце прайшла хваля беспарадкаў.
У сутыкненнях з мусульманамі і паліцыяй тысячы коптаў выказвалі пратэст супраць прыгнёту з боку ісламскай большасці.

Егіпецкая хрысціянская абшчына з’яўляецца адной з найбольш буйных на Блізкім Усходзе. У яе ўваходзіць каля 10% з 80 млн жыхароў АРЕ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту22

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць