Улада2929

Мартынаў пагражае не пускаць Туска ў Беларусь

Міністр замежных спраў Беларусі прыгразіў Польшчы санкцыямі ў адказ.

Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў прыгразіў Польшчы санкцыямі ў адказ, калі тая вырашыць не пускаць на сваю тэрыторыю беларускіх чыноўнікаў.

«Калі такое рашэнне будзе прынятае Польшча павінна быць гатовая да таго, што мы будзем вымушаныя, у нас не будзе іншага выйсця, як толькі ўвесці ўзаемныя санкцыі», — сказаў Мартынаў у Бруселі польскаму інфармацыйнаму агенцтву РАР.

Мартынаў падкрэсліў, што Мінск зацікаўлены ў «працягу супрацоўніцтва» з Польшчай, з якой Беларусь мае «моцныя гістарычныя сувязі».

«Польшча важны партнёр Беларусі. У нас шмат супольных інтарэсаў у шматлікіх сферах: ад дыверсіфікацыі энергіі і транзіту энергіі да барацьбы з нелегальнай кантрабандай і арганізаванай злачыннасцю. У нас таксама шмат супольных эканамічных, звязаных з энергіяй.

Мы зацікаўленыя ў працягу ўзаемадачыненняў з Польшчай і ў гэтых праектах».

На думку палітолага Валера Карбалевіча, гэта звычайны торг разлічаны на тое, што абодва бакі змякчаць свае пазіцыі.

— Гэта звычайная тактыка беларускага боку, які звычайна адказвае сілаю на такія сілавыя дзеянні. Вось, напрыклад, адмова ад існавання ў Беларусі офісу АБСЕ гэта адказ на рэзкія заявы заходніх краінаў. Гэта як бы пячатка палітычнага стылю Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ5

На Брэстчыне па Мухаўцы пусцяць «Канарэйку»

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць