Свет22

Літва: нас дыскрэдытуюць, калі кажуць, што мы супраць санкцый па Лукашэнку

Літва не блакуе прапанову ЕС ізноў увесці візавыя абмежаванні прадстаўнікам улады Беларусі, заявіў 14 студзеня прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце Лінас Бальсіс.

«Літва не блакуе санкцыі супраць Беларусі. Літва лічыць, што візавыя абмежаванні павінныя прымяняцца ў адносінах да мэтавай групы прадстаўнікоў Беларусі, але не да ўсіх жыхароў гэтай краіны», — сказаў Бальсіс. Пра гэта перадаюць літоўскія інфармацыйныя агенцтвы.

Па ягоных словах, Літва прытрымліваецца думкі, што нельга ізаляваць усіх грамадзян Беларусі, таму прапануе ЕЗ спрасціць візавы рэжым, перадае Delfi.

«Санкцыі не павінныя датычыцца ўсіх грамадзян Беларусі. Прэзідэнт лічыць, што Літва не павінная ізаляваць Беларусь, таму напісала ліст прэзідэнту Еўрапейскага Звяза Герману Ван Рампею і старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлу Барозу з заклікам палегчыць візавы рэжым для грамадзян Беларусі, каб яны маглі танней і прасцей атрымліваць візы, на лепшых умовах трапляць у Шэнгенскую прастору «, — сказаў прадстаўнік прэзідэнта.

У апошні час некаторыя СМІ, абапіраючыся на ананімныя крыніцы, паведамілі, што падчас перамоваў ўнутры ЕЗ Літва, Латвія і Італія байкатуюць санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта ў інтэрв’ю BNS сказаў і аглядальнік брытанскага штотыднёвіка The Economist Эдвард Лукас.

Адзін літоўскі чыноўнік назваў такія размовы «свядомай хлуснёй», мэта якой — дыскрэдытацыя Літвы.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна14

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць