Свет55

Лужкоў просіцца ў Латвію

Юрый Лужкоў мае намер пераехаць у Латвію, паведамляюць латвійскія СМІ. Паводле іх звестак, незадоўга да Новага года былы мэр Масквы падаў у пасольства Латвіі ў Расіі заяўку з просьбай даць яму від на жыхарства. МУС Латвіі сумняецца, што на запыт адкажуць станоўча.
У «Інтэка» жонкі Лужкова Алены Батурынай гэтую інфармацыю не каментуюць.

Сваю просьбу Лужкоў абгрунтаваў тым, што ён уклаў вызначаную законам суму — 200 тыс. латаў (каля $380 тыс.) у субардынаваны капітал Rietumu banku, а таксама тым, што ў яго ёсць нерухомасць у Латвіі. Праверыўшы ўказаны былым сталічным мэрам адрас, па якім знаходзіцца нерухомасць, улады Латвіі выявілі, што гэта склад у Юрмале.

«Органы бяспекі правяраюць і іншую інфармацыю пра сп. Лужкова, якая знаходзіцца ў іх распараджэнні, і думаю, што так ці інакш, каб адмовіць у відзе на жыхарства, юрыдычных прычын будзе дастаткова», — пракаментавала становішча міністр МУС Латвіі Лінда Мурніеце.

СМІ адзначаюць, што

Латвія не надта ўзрадаваная намерам Лужкова пасяліцца ў іх краіне: ён неаднаразова бываў у Рызе і выказваў нелаяльныя погляды ў дачыненні да гэтай дзяржавы. Мінулай восенню ён заяўляў, што расійская мова павінная быць у Латвіі другой дзяржаўнай.

«Інтэрфакс» здолеў атрымаць пацверджанне факту звароту экс-кіраўніка Масквы па від на жыхарства ў латвійскае пасольства ад крыніцы ў асяроддзі Лужкова.

Гэтая ж крыніца адзначыла, што Батурына праводзіць шмат часу ў Вялікабрытаніі, дзе вучацца іх дочкі. Раней сужэнцы былі заўважаныя таксама ў цікавасці да Аўстрыі, дзе яны адпачывалі пасля адстаўкі мэра і дзе Батурына валодае рознымі актывамі.

Паведамленні аб намеры былога мэра пакінуць Расію з’явіліся амаль адразу ж пасля змены сталічнага кіраўніцтва.
Прычынай можа быць імкненне Лужкова пазбегнуць магчымага крымінальнага пераследу ў выпадку распачынання справы па факце яго дзейнасці на пасадзе мэра Масквы. Афіцыйна інфармацыя аб крымінальнай справе пацверджаная не была, аднак некаторыя ўгоды «Інтэка» ўжо сталі прадметам цікавасці адпаведных органаў.

Напрыклад, праваахоўныя структуры ажыццяўляюць праверку леташняй угоды па продажы зямлі, якая належыць «Інтэка».
Сродкі, атрыманыя ў выніку пагаднення, якое фінансаваў Банк Масквы, былі накіраваныя на пагашэнне крэдыту ў $900 млн. Зямля размяшчалася на захадзе Масквы і была абмежаваная Мічурынскім праспектам, вуліцай Лабачэўскага і Кіеўскай чыгункай. «Інтэка» планавала пабудаваць на гэтым участку 600 тыс. квадратных метраў жылля. Пры гэтым 25 чэрвеня 2009 неназваная кампанія набыла 58 гектараў зямлі «Інтэка» за беспрэцэдэнтную суму — $433 млн, якая, на думку экспертаў, перавышала рынкавую цану ўчастка ў 6 разоў. Такім чынам кампанія Батурынай змагла ўтрымацца падчас фінансавага крызісу. Што дало падставу праваахоўным органам выказаць здагадку, што ўгода прафінансаваная Банкам Масквы, можа быць звязана з павелічэннем капіталу банка за кошт бюджэтных сродкаў. Мэта праверкі «супадзення» — высветліць, якім чынам «Інтэка» выплаціла пазыку і ці былі выкарыстаныя для гэтага бюджэтныя грошы.

Праверкі «Інтэка» сталі не адзінымі непрыемнасцямі, з якімі сутыкнулася сям’я Юрыя Лужкова пасля яго адстаўкі.
У снежні сын мэра Міхаіл Лужкоў быў звольнены з пасады намесніка генеральнага дырэктара па развіцці рынку газу ў Маскве ТАА «Газпром міжрегіёнгаз» у рамках «аптымізацыі і цэнтралізацыі кіраўнічых функцый».

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць