Літаратура22

Па-беларуску выйшла кніга выбітнага ўкраінскага постмадэрніста Юрыя Іздрыка

Выйшла новая кніга перакладаў Юрыя Іздрыка на беларускую мову — «Human Right». Вясной 2025-га году аўтар атрымаў Шаўчэнкаўскую прэмію, найвышэйшую ва Украіне дзяржаўную ўзнагароду ў галіне культуры і мастацтва. Цяпер выдавецтвам Hochroth Minsk была выдадзеная зборка найлепшых вершаў паэта па-беларуску.

Беларускае выданне падрыхтавалі Алесь Плотка і Наталля Русецкая.

«Папярэдняя кніга Іздрыка па-беларуску, «Папяросы», даўно стала рарытэтам. Частка была вывезеная і адразу распрадалася, частка была рэпрэсаваная разам з іншымі кнігамі выдавецтва «Галіяфы». Ідэя новага выдання лунала ў паветры, але Шаўчэнкаўка стала добрай нагодай, каб праект завяршыць. Дзякуючы суперзладжанай працы ўсёй каманды, цяпер мы маем не толькі кнігу Іздрыка, якую можна набыць, а не шукаць па сябрах, але і вельмі цікавае выданне, працу двух перакладчыкаў, біпалярную інтэрпрэтацыю аўтара па-беларуску», — распавёў Алесь Плотка, перакладчык і ўкладальнік кнігі. 

Юры Іздрык (нар. 1962) — украінскі пісьменнік, мастак, музыкант, культуролаг. Выбітны прадстаўнік украінскага постмадэрнізму. Лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2025). Заснавальнік легендарнага літаратурнага часопіса «Четвер». Аўтар вядомых раманаў «Воццех» (1996) і «АМTM» (2004) і інш., а таксама вершаў. 

Замовіць кнігу можна на сайце выдавецтва.

Каментары2

  • Кансэлінг
    11.06.2025
    А ўкраінцы зараз не наедуць, як некалі на Хадановіча?
  • і што, задушыцца?
    13.06.2025
    Кансэлінг, ну наедуць - ну і пох.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць