Свет77

ЦВК РФ засакрэціў разгромную для Лукашэнкі справаздачу аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі

Але Мядзведзеву аб высновах назіральнікаў далажылі.

Назіральнікі ад ЦВК Расеі, якія сачылі за ходам выбараў прэзідэнта Беларусі, пасля вяртання на радзіму не падзяліліся ўражаннямі аб убачаным, як гэта адбываецца звычайна. Уражанні гэтыя былі негатыўнымі, але Масква вырашыла прызнаць вынікі галасавання, піша ў панядзелак газета «Ведамасці».

Расказ аб выніках назірання быў спачатку адкладзены да наступнага пасяджэння камісіі (на пасяджэнні 23 снежня Чураў патлумачыў, што яго намесніку Леаніду Іўлеў, што ўзначальваў дэлегацыю, трэба падрыхтавацца і абагульніць атрыманую інфармацыю), а потым перанесены на студзень. «Мы старанна вывучым усе акалічнасці», — тлумачыў Чураў.

Але прэзідэнту аб высновах назіральнікаў далажылі. Акрамя таго, як паведаміла «Расійская газета», ўражаннямі ад паездкі Іўлеў падзяліўся на закрытай сустрэчы з кіраўнікамі прэс-службаў выбаркамаў. Ён адзначыў, што ў Беларусі «выбаркамы знаходзяцца пад выразным кантролем органаў выканаўчай улады», а многія рэчы беларускім заканадаўствам наогул не рэгулююцца — напрыклад, працэдура падліку галасоў падрабязна не рэгламентаваная, бюлетэні пасля падліку складаюць у агульную кучу, а не раскладваюць асобнымі стосамі, як ў Расіі.

На пытанне журналістаў, ці будзе публічны даклад па выніках місіі назірання, Іўлеў адказаў, што паспеў ужо ўсё забыцца. Сябра ЦВК Ігар Барысаў адзначае, што такія справаздачы не з’яўляюцца абавязковымі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць