Грамадства

Мікалаю Дзядку дадалі статус сведкі

Тэрмін утрымання пад вартай абвінавачанага «па справе анархістаў» Міколы Дзядка працягнуты да 6 сакавіка, а тэрмін следства па яго справе — да 12 красавіка.

Нядаўна Мікалая Дзядка дапыталі ў якасці сведкі і па справе аб нападзе на будынак КДБ ў Бабруйску. Пры гэтым падчас падзей у Бабруйску «сведка» не мог быць на месцы інцыдэнту — ён ужо знаходзіўся пад вартай у Менску. Невядомыя закідалі будынак КДБ у Бабруйску бутэлькамі з запаляльнай сумессю у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. Мікола Дзядок разам з некалькімі моладзевымі актывістамі былі затрыманы ў Менску яшчэ 6 верасня.

Не выключана, што гэты «бабруйскі інцыдэнт» будзе далучаны да агульнай крымінальнай справы, дзе ўжо фігуруюць эпізоды, калі будынкі ўстановаў былі закіданы бутэлькамі з запаляльнай сумессю.

Ігарю Аліневічу, Максіму Веткіну і Аляксандру Францкевічу тэрмін утрымання пад вартай таксама быў працягнуты да красавіка.

Зараз Мікола Дзядок утрымліваецца пад вартай у жодзінскай турме № 8, Ігар Аліневіч — у «амерыканцы», Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч знаходзяцца ў менскім СІЗА. Магчыма, бліжэйшым часам у дачыненні да іх будзе пашырана фармуліроўка абвінавачання.

Па словах сяброў арыштаваных, да іх даходзяць не ўсе лісты. Самі арыштанты пішуць, што пасланні да іх ідуць даволі доўга, часам нават з Мінску ліст ідзе аж да двух тыдняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць