Культура11

Мальдзіс прапанаваў вярнуць падпіску на беларускія мастацкія выданні

30 студзеня рада рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» падтрымала прапанову ганаровага старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, доктара філалагічных навук, прафесара Адама Мальдзіса аб неабходнасці вяртання падпіскі на беларускамоўныя мастацкія выданні.

Як адзначыў навуковец, на кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржуніверсітэта пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук Анатоля Вераб’я рыхтуецца 25-томнік твораў Уладзіміра Караткевіча.

Паводле слоў Мальдзіса, першыя тамы збору могуць пабачыць свет налета, а выхад апошняга тома запланаваны на 2020 год, калі будзе адзначацца 90-годдзе з дня нараджэння пісьменніка. Для больш надзейнага распаўсюджвання такога кшталту збораў Мальдзіс прапанаваў вярнуцца да падпіскі на шматтомныя беларускамоўныя выданні ва ўсіх кніжных крамах краіны.

Паводле яго слоў, паколькі Караткевіча чытаюць усе беларусы,

трэба абвясціць агульнанацыянальную акцыю на падпіску на збор твораў пісьменніка пад дэвізам «Чытаем разам Уладзіміра Караткевіча».

Рада падтрымала прапанову Мальдзіса пра абвяшчэнне падпіскі на 25-томнік Караткевіча і вырашыла звярнуцца з лістом да ўрада аб вяртанні падпіскі на беларускамоўныя выданні мастацкай літаратуры.

У першых двух тамах збору твораў Караткевіча плануецца змясціць яго паэзію, прычым да другога тома мяркуецца прыкласці кампакт-дыск «Вершы і песні Уладзіміра Караткевіча ў аўтарскім выкананні». У трэці том увойдуць казкі і апавяданні, у чацвёрты і пяты — легенды і аповесці, у шосты — раман «Нельга забыць», у сёмы і восьмы — раман «Каласы пад сярпом тваім», у дзявяты — раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», у дзясяты — раман «Чорны замак Альшанскі». Акрамя таго, запланавана выданне тома драматургіі, двюх кніг публіцыстыкі, эсэістыкі і крытыкі, двух тамоў эпісталярнай спадчыны, кнігі перакладаў і аўтаперакладаў, тома малюнкаў пісьменніка, а таксама трох кніг сцэнарыяў і лібрэта. У збор увойдуць дзённікі, запісныя кніжкі, дарчыя надпісы, дапаўненні папярэдніх тамоў збору, летапіс жыцця і творчасці Караткевіча. Тамы публіцыстыкі, эсэістыкі і крытыкі будуць дапоўненыя кампакт-дыскам з аўдыёзапісамі выступленняў пісьменніка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць