Улада66

Віншаванне Лукашэнку ад Януковіча маглі падрабіць

Пра гэта пішуць украінскія СМІ.

Віншаванне Аляксандру Лукашэнку з перамогай на выбарах, нібыта накіраванае напярэдадні Новага года ад імя прэзідэнта Украіны, маглі падрабіць у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Пра гэта паведамілі 3 лютага ўкраінскія СМІ.

Украінскія выданні звяртаюць увагу на дзіўную стрыманасць афіцыйнага Кіева ў каментарах падзей, якія адбываюцца ў суседняй рэспубліцы. Такі стан рэчаў кантрастуе з сітуацыяй папярэдніх гадоў, калі чыноўнікі найвышэйшага рангу Украіны і Беларусі ахвотна каментавалі перспектывы развіцця двухбаковых адносін ва ўсіх сферах.

Незалежныя СМІ звярнулі ўвагу на тое, што ў Адміністрацыі прэзідэнта Украіны не каментуюць паведамленне пра тое, што прэзідэнт Януковіч павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах. 3 лютага першы намеснік кіраўніка Галоўнага ўпраўлення па гуманітарных пытаннях Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Алег Мірус зрабіў шматзначную заяву:

«На сайце Януковіча віншаванняў Аляксандру Лукашэнку няма. Ёсць толькі паведамленне на сайце Лукашэнкі».
Адказваючы на пытанне, ці з’яўляецца гэтае віншаванне выдумкай Мінска, ён сказаў, што можа каментаваць толькі тое, што ёсць на сайце прэзідэнта Украіны.

Афіцыйны сайт Лукашэнкі размясціў 31 снежня 2010 тэкст віншавання Віктара Януковіча: «Упэўнены, што з Вашым пераабраннем на пасаду прэзідэнта рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымае новы практычны імпульс. Актыўная дынаміка ўзаемадзеяння дазволіць рэалізаваць маштабныя праекты на карысць украінскага і беларускага народаў». На афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны дадзенай віншавальнай тэлеграмы да гэтага часу няма.

21 снежня кіраўнік дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных справаў Украіны Алег Валошын заявіў, што Украіна занепакоеная «непрапарцыйным» ужываннем сілы ў дачыненні да апазіцыі і прэсы падчас выбараў прэзідэнта Беларусі 19 снежня. Валошын падкрэсліў:

Украіна мае намер ацэньваць выбары прэзідэнта Беларусі згодна з заключэннем АБСЕ.

Днямі ў інтэрв’ю польскім журналістам

Віктар Януковіч заявіў, што не сумняецца ў перамозе Аляксандра Лукашэнкі на выбарах, а вось таго, што адбывалася пасля, зразумець не можа.

— Мне здалося, што ён апошнім часам змяніўся, што будзе больш прагматычна ставіцца да апазіцыі. Калі я гаварыў з ім, думаў, што ён змяніўся да лепшага. Але калі я ўбачыў, што адбылося ў Беларусі, я быў здзіўлены. Прасцей кажучы, ён перагнуў палку, — сказаў прэзідэнт Украіны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць